ТЕМЫ

Каля Бялынічаў адкрыты археалагічны помнік эпохі мезаліту

Бялыніцкая зямля багатая на таямніцы. Праўда, асаблівай цікавасці і актыўнасці да археалагічных помнікаў раёна навукоўцы пакуль не праяўлялі. Прыкладам, чакаюць уважлівага даследчыка галоўчынскія гарадзішчы і руіны замка, ім варта таксама звярнуць сваю ўвагу і на гэтак званы “Заазерскі стоўнхэндж”, а палевае паселішча паблізу вёскі Лубяны – наогул унікальны для Беларусі гістарычны помнік…

Мажліва, так атрымалася па той простай прычыне, што да зусім нядаўняга часу Бялыніччына не “нараджала” свайго археолага. Аднак сітуацыя кардынальна памянялася. Колішні выпускнік гімназіі № 1 райцэнтра, а цяпер аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Вашанаў якраз і займаецца археалогіяй. Прафесійны інтарэс маладога навукоўцы палягае ў даследаванні мезалітычных помнікаў і вывучэнні тэхналогіі апрацоўкі крэменю плямёнамі каменнага веку.

Аляксандр звярнуў увагу на стаянку неаліту і бронзавага веку, якая знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне Бялынічаў. У 1975 і 1982 гадах гэты помнік даследавалі вядомыя беларускія археолагі Вячаслаў Капыцін і Эдвард Зайкоўскі.

Адшуканыя матэрыялы археалагічных раскопак дазволілі Аляксандру Вашанаву сцвярджаць, што тут знаходзілася і стаянка людзей эпохі мезаліту. Такім чынам, гэта першы вядомы на тэрыторыі раёна археалагічны помнік дадзенай эпохі. На двух раскопах помніка малады археолаг знайшоў каля дзвюх тысяч знаходак. Сярод іх ёсць і ўнікальныя, прыкладам, крэмянёвае вастрыё, якое суадносіцца з аналагічнымі знаходкамі яніславіцкай археалагічнай культуры.

«Характэрнымі для яніславіцкіх крамянёвых вырабаў з’яўляюцца ланцэтападобныя наканечнікі стрэл, доўгія тпрохкутнія ўкладышы са стромкай краявой рэтушшу, – тлумачыць Аляксандр Вашанаў. – Для нашага рэгіёну гэтыя знаходкі не характэрныя, і адшуканая мною з’яўляецца на сёння самай першай і пакуль адзінай на паўночна-ўсходняй Беларусі».

Апроч гэтага малады даследчык у гэтых ваколіцах адкрыў больш за два дзясяткі новых археалагічных помнікаў.

«Наогул, ваколіцы Бялынічаў, тэрыторыя раёна, – кажа Аляксандр, – вельмі перспектыўная і цікавая для археалагічных даследаванняў. Без перабольшвання, даследчыкаў чакаюць унікальныя знаходкі і фантастычныя адкрыцці».

Заўважым, што Аляксандру Вашанаву на правядзенні раскопак дапамагаюць і сябры-калегі: аспірант Белдзяржуніверсітэта археолаг Віталь Ашэйчык, аспірант Інстытута энергетыкі і ядзерных даследаванняў Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Арцём Ляўчук.

Хто ведае, магчыма, звяжуць свой далейшы лёс з археалогіяй і дабраахвотныя памочнікі аспірантаў – трэццякласнік гімназіі № 1 райцэнтра Даніла Кунцэвіч, які з даследчыкамі шчыруе на раскопах літаральна з першых дзён; вучні Свяцілавіцкай школы Дзмітрый Халмоў і Аня Чупыркіна, якіх зацікавіў настаўнік гісторыі Анатоль Марозаў. Калі так, то ёсць рэальны спадзеў на тое, што ў недалёкай будучыні найцікавейшыя археалагічныя помнікі раёна будуць вывучаны грунтоўна і дасканала.

Источник: zara.by

Последние новости

В МИРЕ

Трамп: Путин хочет завершить конфликт на Украине

30 апреля 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Какие отрасли стали двайверами роста ВВП в I квартале

30 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

ФПБ: под защитой колдоговоров в Беларуси находится порядка 3 млн работников

30 апреля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профсоюзная общественная приемная по вопросам потребительского рынка будет работать 2 мая

30 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

30 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Белорусская агропромышленная неделя: что приготовили для участников организаторы «Белагро-2025»

30 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем