Народны майстар Станіслаў Афонькін з вёскі Новы Быхаў (фотафакт)
Народны майстар Станіслаў Афонькін з вёскі Новы Быхаў большую частку свайго жыцця прысвяціў традыцыйнаму лазапляценню. Творы гэтага ўмельца — кошыкі, куфэркі, вазы, скарбонкі захоўваюцца ў фондах розных музеяў. Невялікую частку сваіх вырабаў Станіслаў і яго жонка Соф’я (на фота) пакінулі ў сваёй хатняй калекцыі — для ўнукаў і праўнукаў.