У межах праекта «Дакранiся да вытокаў» адбылося адкрыццё інтэрактыўнага партала Usebelarusy.by

20 снежня адбылося адкрыццё інтэрактыўнага партала  Usebelarusy.by . Гэта першы ўсебеларускі партал, аўтарам якога можа стаць кожны. Партал створаны ў межах праекта «Дакранiся да вытокаў» і з’яўляецца партнёрскім для шэрагу грамадскіх аб’яднанняў, ведамасных структур, прыватных кампаній. ААТ «Бабушкіна крынка» выступае галоўным карпаратыўным партнёрам партала.

 Usebelarusy.by стане платформай для аб’яднання публіцыстычнай, краязнаўчай, навукова-папулярнай інфармацыі пра Беларусь і беларусаў. Гэта інфармацыя  сёння шырока прадстаўлена ў шматлікіх разрозненых праектах: навукова-папулярных выданнях, у сродках масавай інфармацыі, на мностве інтэрнэт-сайтаў, якія з’яўляюцца распаўсюджанай ініцыятывай, афіцыйных сайтах. На новым партале можна будзе знайсці самыя цікавыя матэрыялы, тое, аб чым пішуць самі беларусы і аб беларусах: паходжанне беларусаў, беларускі фальклор, беларускія традыцыі, міфы, абрады, легенды, біяграфіі і інфармацыю аб гістарычных падзеях і вядомых людзях, гістарычных мясьцінах, турыстычных аб’ектах, прыродзе, культуры і сучасных культурных падзеях.

Usebelarusy.by — жывы арганізм. На гэтым web рэсурсе ў беларусаў ёсць магчымасць разам ствараць кантэнт у рэжыме online. Самае важнае, што адрознівае партал — гэта яго інтэрактыўнасць. Ён створаны па методыцы сацыяльнага маркетынгу ўцягвання. Гэта значыць, што кожны ахвотнік можа стаць яго суаўтарам. Ва ўсім свеце актыўна развіваецца такая форма народнай журналістыкі.

На сённяшні дзень плануецца інфармацыя на сайце публікаваць на беларускай мове. У будучыні сайт будзе пераведзены  на рускую, ангельскую і іншыя мовы.

Развіццё ідэі праекта, яго каардынацыя ажыццяўляецца кампаніяй Satio.

 

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Задолженность по зарплате в Могилевской области: возвращено 2 млн рублей

16 июля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Медианная зарплата в Беларуси май составила 2314,9 рубля

16 июля 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Беларусь и Того договорились о реализации совместных проектов

16 июля 2026
Читать новость
КОМИТЕТ ГОСКОНТРОЛЯ

Нарушения в торговле Могилевской области: завышенные цены и просрочка

16 июля 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Прокачай безопасность: cекретный код

16 июля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Министерство образования изменило правила поступления в лицеи

16 июля 2026
Читать новость

Архивы