У Быхаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

У  Быхаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

У нядзелю, 10 мая, у Быхаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

P1120165

На Кастрычніцкую плошчу горада, да мемарыяльнага знака ў гонар 65-годдзя Вялікай Перамогі, прыйшлі прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, жыхары горада.

P1120150

Урачысты мітынг, прысвечаны дню дзяржаўных сімвалаў, адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Уладзіслаў Грыбанаў. Звяртаючыся да прысутных, ён адзначыў, што кожны грамадзянін Беларусі ведае, з якіх элементаў складаецца дзяржаўная сімволіка, які сэнс закладзены ў кожным з іх. Яркія рысы герба і сцяга не проста пазнавальныя. Яны выклікаюць асаблівыя пачуцці гонару за сваю сінявокую Радзіму. Герб і сцяг — сімвалы дзяржавы, якая прайшла насычаны падзеямі шлях. І жыхары Быхаўшчыны ўносяць свой важны ўклад, каб краіна мацнела і квітнела.

P1120146

Дарэчы, палажэнні аб Дзяржаўным гербе і Дзяржаўным сцягу нашай краіны зацверджаны 7 чэрвеня 1995 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам на аснове вынікаў рэспубліканскага рэферэндуму.

Радасць і еднасць адчулі ўсе прысутныя, калі на флагштоку пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь узнімаўся Дзяржаўны сцяг. А ўзнімалі яго намеснік старшыні райвыканкама Уладзіслаў Грыбанаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Нэла Шунькіна.

P1120157

Своеасаблівай “разыначкай” мерапрыемства стала  выступленне трыа “Крэатыў” з музычнай кампазіцыяй “Это Беларусь, страна моя”.

P1120168

Яркая вясновая зеляніна, цудоўнае сонечнае надвор’е — усё гэта стварала  святочны настрой.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Итоги операции «Нелегал-2025» в Быховском районе

9 июля 2025
Читать новость
КОМИТЕТ ГОСКОНТРОЛЯ

На контроле – цифровизация региона!

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Молодежная диалоговая площадка о геноциде белорусского народа прошла в Казимировском лесу

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В ОАО “Обидовичи” приступили ко второму укосу трав

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Что нужно делать, чтобы вас не обманули мошенники?

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Ватрушка — не игрушка

9 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем