Навядзенне парадку на зямлі ў Быхаўскім раёне працягваецца

Игнатенко С.Д. 007Тэма добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі зноў праходзіла чырвонаю ніткаю на апаратнай нарадзе ў панядзелак у старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Ігнаценкі.

А пачала раскрываць яе старшыня раённага Савета дэпутатаў Нэла Шунькіна, называючы станоўчыя моманты ўсяго добрага, якое змаглі зрабіць у апошні час. Зрабілі, вядома, нямала.

Навялі парадак да Радаўніцы на многіх могілках, а дзе яшчэ не паспелі, навядуць на гэтым тыдні, да дня святой Троіцы. Разбурылі 9 непрыгодных для жылля хат, 7 з якіх — у Чырвонаслабодскім сельсавеце, спілавалі 38 аварыйных дрэваў, прывялі ў належны стан 39 памятных знакаў да 70-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй, выканалі шэраг іншых работ.

Але іх трэба працягваць і надалей. У першую чаргу там, дзе засталіся яшчэ не прыбранымі несанкцыянаваныя звалкі, дзе яны ўзніклі зноў, альбо бачна выкінутае нядбайнымі гаспадаркамі смецце, стаяць месцамі на падкорках, як у аграгарадку Смаліца, парпаны ці з-за падгніўшых слупкоў ляжаць на зямлі.

Нэла Уладзіміраўна назвала канкрэтныя адрасы негатыўных фактаў, патрабуючы да таго ж ад кіраўнікоў сельсаветаў і напамінаючы ўсім, ад каго гэта залежыць, прывесці неадкладна ў парадак да майскіх святаў усе месцы массавага адпачынку людзей. Яна звярнулася таксама да кіраўнікоў сельгасарганізацый з просьбаю дапамагчы ўбраць падмуркі знесеных хат, каб там не ўтваралі звалкі смецця, а вызваленныя ўчасткі зямлі ўвесці ў сельгасабарот.

Па адзначаных недахопах слухалі затым пачарговыя тлумачэнні старшынь сельвыканкамаў, але тлумачэнні гэтыя насілі ў асноўным суб’ектыўны характар, на што звярнуў увагу старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка, папракнуўшы да таго ж кіраўнікоў мясцовай улады ў тым, што яны не змаглі яшчэ мабілізаваць на выкананне пастаўленых перад сельвыканкамамі задач насельніцтва, не скарыстоўваюць спаўна дзеля гэтага адміністратыўную практыку, каб матэрыяльна ўздейнічаць на тых жыхароў, да якіх словы ўжо не даходзяць.

На недахопы ў сістэме гандлю, уключаючы прыватны, указаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пугач, патрабуючы актывізаваць здачу дзяржаве другасных рэсурсаў, бо ёсць яшчэ арганізацыі — ААТ “ПМК-85 “Водбуд” і торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”, якія нарыхтоўкаю другаснай сыравіны яшчэ не займаліся.

Кіраўнік раёна падтрымаў Віктара Мікалаевіча. Больш таго, ён сказаў, што ў раёне ёсць рэальная магчымасць палепшыць такія наказчыкі, каб у абласной зводцы займаць не 8-10 месцы, а лідзіруючыя пазіцыі.

Ён заслухаў таксама інфармацыю сілавых структур, запатрабаваў ад аддзела па надзвычайных сітуацыях актывізаваць прафілактычную работу сярод насельніцтва, асабліва там, дзе ігнаруюць правілы супрацьпажарнай бяспекі.

Удзельнікі нарады паглядзелі таксама тэматычную фотасправаздачу, якую каменціравала начальнік аддзела жыллёва-пракамунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Варанчукова.

Мікола ВАЛОДЗІН.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

С 12 по 22 ноября Госавтоинспекция Могилевской области переходит на усиленный вариант несения службы

13 ноября 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Безопасность на дороге – общая ответственность: сотрудники Госавтоинспекции провели профилактический рейд

13 ноября 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 13 ноября

13 ноября 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Могилеве подвели итоги социально-экономического развития области за девять месяцев 2026 года

12 ноября 2026
Читать новость
СПОРТ

Соболенко потерпела поражение от Андреевой в матче Итогового турнира Женской теннисной ассоциации

12 ноября 2026
Читать новость
В МИРЕ

Путин проводит переговоры с Уиткоффом и Кушнером 

12 ноября 2026
Читать новость

Архивы