Свята першага званка ў Быхаўскім раёне

Свята першага званка ў Быхаўскім раёне

Нягледзячы на невялікі дожджык, у святочны дзень 1 верасня лінейкі ў навучальных установах, прысвечаныя Дню ведаў, прайшлі, як і падабае, урачыста і весела.

1 сентября 024

Павіншаваць гімназістаў і іх настаўнікаў прыйшлі старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Малашонак, ветэран 57-ай марской ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі Аляксандр Баранаў, загадчыца гарадской бібліятэкай-філіялам № 49 Наталля Сляпцова.

Госці пажадалі адзінаццацікласнікам паспяхова закончыць апошні навучальны год, першакласнікам і іх бацькам – набрацца цярпення, бо наперадзе чакае нямала выпрабаванняў, астатнім – працягваць свой шлях па краіне ведаў.

Дзмітрый Міхайлавіч, акрамя віншаванняў, падараваў гімназіі сертыфікат на набыццё 2 камплектаў вучнёўскай мэблі.

А інспектар ІСН Быхаўскага РАУС лейтынант міліцыі Анастасія Баравік урычыла вучаніцы 9 класа Яне Цыганковай першы важны дакумент у жыцці– пашпарт.

Дырэктар гімназіі Людміла Яршова падзякавала вучняў за значныя поспехі ў разнастайных конкурсах, алімпіядах, за ўдзел у грамадскім жыцці. Сярод шматлікіх узнагарод атрымаў сваю і вучань 8 класа Павел Новікаў, які заняў 1 месца ў абласным конкурсе творчых работ “Мой ласкавы і пяшчотны звер”, прысвечаным сусветнаму дню кошкі ў намінацыі “Верш”.

1 сентября 031

Падзяку ад філіяла “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ” атрымалі вучаніцы 10 класа Вікторыя Чорная і Алена Левычанкова, якія працавалі там у час летніх канікул, за добрасумленныя адносіны да працы, добрую дысцыпліну.

У гэтым годзе ў гіманзіі будуць вучыцца 585 хлопцаў і дзяўчат, а для 71 першакласніка пачнецца разнастайнае, цікавае школьнае жыццё. А вось вучні трох адзіннаццатых класаў у апошні раз прыйшлі на Дзень ведаў.

Галоўным у гэтым годзе для іх стане падрыхтоўка да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.

Папаўненне адбылося не толькі сярод вучняў, але і ў настаўніцкім саставе. Сваю прафесійную дзейнасць у гімназіі пачнуць маладыя спецыялісты – настаўніца англійскай мовы Дар’я Іванькова і настаўнік грамадазнаўства Павел Сініла. Прыйшлі працаваць у гімназію вопытныя настаўнікі: выкладаць матэматыку будзе Святлана Левіцкая, хімію – Наталля Семчанка, рускі язык і літаратуру – Людміла Пушыстава.

Права даць першы званок атрымалі вучаніца 1 класа Вікторыя Цыпорына і вучань 11 класа Аляксандр Пронін.

***
У сяброўскую ліцейскую сям’ю прынялі ў гэты дзень 54 дзесяцікласніка, а выпускнікамі у гэтым годзе стануць 60 ліцэістаў.

З пажаданнямі добрых адзнак, поспехаў, творчых знаходак выступіў ветэран 57 МРАД Аляксандр Баранаў.

Дырэктар СЗАО “Агралінк” Аляксандр Захарэвіч павіншаваў хлопцаў і дзяўчат з Днем ведаў, а напярэдадні ён аказаў спонсарскую дапамогу пры падрыхтоўцы установы да новага навучальнага года.

1 сентября 043

На ўрачыстай лінейке ўручылі Дыпломы вучаніцам 11 класа Яне Двараковай і Дар’е Ус за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у намінацыях “Дастойная спроба даследавання тэмы” і “Лепшае эсэ”.

Вучаніца 11 класа Аня Мосінава адзначана Падзякай за ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Маладыя таленты – 2014”.

1 сентября 047

Важным днём стала 1 верасня і для маладой настаўніцы хіміі Вольгі Казіміравай, якая прыйшла ў ліцэй пасля заканчэння МДУ імя А. Куляшова.

***
Мы нават не чакалі ўбачыць такую незвычайную прыгажосць. З левага боку пры падыходзе да ўстановы адукацыі “Грудзінаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” бачылася на фоне розных кветак прыгожая альтанка, а з правага  — узвышаліся туі, радавалі вока клумбы, яблыні з сакавітымі пладамі. Тут 1 верасня і намячалі правесці ўрачыстую школьную лінейку, але зацягнутае хмарамі неба ўнесла свае карэктывы ў планы адміністрацыі.

У апошні момант гэтую падзею вырашылі ладзіць у актавай зале і правільна зрабілі. За некалькі хвілін да пачатку сыпануў спорны дождж, які не  сціхаў потым нават пасля яе заканчэння. А ішла ўрачыстасць недзе каля гадзіны. І на гэты раз яна была некалькі незвычайная, у чым пазней пераканаліся вучні, іх бацькі, настаўнікі, якіх з пачаткам новага навучальнага года вітаў дырэктар установы адукацыі Сяргей Ігнацьеў. Ён таксама паведаміў, што па выніках раённага агляду-конкурсу “Лепшы школьны двор” іх школа заняла першае месца і займела грамату аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, да якой прыкладвалася адпаведнае грашовае ўзнагароджванне.

На сённяшні дзень у школу прыйшлі 76 навучэнцаў і 25 выхаванцаў дзіцячага садка. Першакласнікаў усяго двое. Ім загадчыца метадычным кабінетам  аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Брызгалава і ўручыла флікеры па рэспубліканскай акцыі “Першакласнік, стань прыкметным!”, а таксама кішэнныя кніжачкі-памяткі “Што рабіць у надзвычайнай сітуацыі”, выдадзеныя МНС.

З пачаткам новага навучальнага года прысутных вітаюць старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Віктар Прышчэпа, галоўны рэдактар раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя” Мікола Леўчанка, былы ваенаслужачы 57-й МРАД Васіль Стараселец.

Падпалкоўнік марской авіяцыі ў адстаўцы, былы першы намеснік камандзіра 170-га авіяпалка Віктар Прышчэпа ўручыў кіраўніку школы кнігу “Крылатая гвардия”, а яе аўтар Мікола Леўчанка расказаў коратка, як стваралася гэтая кніга, у якой распавядаецца пра баявы шлях ужо не існуючай 57-й марской ракетаноснай авіяцыйнай дывизіі, 32 афіцэры якой сталі Героямі і двойчы Героямі Савецкага Саюза, а двое — Героямі Расійскай Федэрацыі.

Маючае  патрыятычную накіраванасць свята першага званка суправаджалася не толькі віншаваннямі, а і песнямі, прысвечанымі школе, якая сёлета папоўнілася двума маладымі спецыялістамі — настаўніцаю беларускай мовы і літаратуры Вольгаю Крапіўнаю, настаўнікам фізікі і матэматыкі Станіславам Гаўрюлюком. Праўда, першакласнікаў толькі двое, але ў наступным 2015/2016 навучальным годзе іх будзе ўжо 10, а гэта акалічнасць сведчыць сама за сябе. Вучыць іх грамаце будзе вопытная настаўніца Наталля Уладзіміраўна Корабава. Выпускнікоў жа сёлета ўсяго 7 хлопчыкаў і дзяўчынак, але ўся ўвага была скіравана на першакласнікаў, якім ад імя лідара нашай дзяржавы ўручылі да таго ж кніжкі “Беларусь — мая Радзіма”.

Завяршыўся Дзень ведаў урокам міру. Навучэнцы малодшых класаў селі за парты, а старшакласнікі з некаторымі педагогамі, бацькамі паглядзелі дакументальны відэафільм “Неба выбрала нас” аб лётчыках 57-й МРАД. Гледачам рознага ўзросту цікава было ўбачыць тагачасныя баявыя будні авіяцыйнай дывізіі, пачуць што кожны яе самалёт, а гэта ТУ-22М2, разам з ракетамі важыў недзе каля 120 тон і браў у свае бакі паліва цэлую чыгуначную цыстэрну ў межах 60 тон. Такія вось баявыя паветраныя караблі базіраваліся некалі ў Быхаве, абаранялі мірнае неба не толькі Беларусі, а і заходняй часткі СССР. Такі вось кароткі экскурс у гісторыю.

***

IMG_1930
Пасля Грудзінаўкі былыя марскія авіятары Віктар Прышчэпа і Васіль Стараселец наведалі ДУА “Быхаўскі сацыяльна-педагагічны  цэнтр” (ніжні здымак), які месціцца асобна ў будынку СШ №3 г. Быхава, сустрэліся з дзецьмі і выхавацелямі. Яны прынеслі ім салодкія падарункі — два тарты.

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем