У Быхаве адбыўся семінар-нарада па пашырэнні і папулярызацыі сістэмы адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы

У райвыканкаме адбыўся семінар-нарада па пашырэнні і папулярызацыі безнаяўных разлікаў і сістэмы адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы. У зале прысутнічалі прадстаўнікі банкаў, гандлю, і індывідуальныя прадпрымальнікі і інш. Вёў пасяджэнне намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Канстанцін  Тверыцін.

indexЗ дакладамі перад аўдыторыяй выступілі намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Сяргей Кавалёў і вядучы спецыяліст эканамічнага ўпраўлення Сяргей Гаваруноў.    На першае мая 2014 года на тэрыторыі раёна ўсталяваны 217 плацёжных тэрміналаў. За кошт сродкаў ААТ “ААБ Беларусбанк” пастаўлены 150 плацёжных тэрміналаў, ААТ “Белаграпрамбанк” – 55,  за кошт сродкаў прадпрымальнікаў – 12. У раёне ўведзены ў дзейнасць 19893 карткi, з іх 12508 належаць ААТ “ААБ Беларусбанк”, ААТ “Белаграпрамбанк” – 7385 адзінак, функцыянуюць 7 банкаматаў, 9 інфакіёскаў.
Сярэдняя нагрузка на адзін банкамат складае 2842 карткi пры прадугледжанай норме 2600, на адзін плацёжны тэрмінал – 92 карткi (аптымальная нагрузка – не больш за 160).

Рознічны тавараабарот раёна ў першым квартале гэтага года, атрыманы ў выніку разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацёжных картак, склаў 12,9 млрд руб., што складае 12,5 працэнта да рознічнага тавараабароту гандлю і грамадскага харчавання (па вобласці – 15,6 працэнта). Прырост да пачатку года склаў 1,6 працэнтнага пункта.

На семінары разглядаліся прычыны нізкага росту безнаяўных плацяжоў, шляхі  іх павелічэння пры дапамозе банкаўскіх плацёжных картак, фінансавай адукацыі насельніцтва і інш.

Асноўныя прычыны нізкага росту безнаяўных разлікаў абумоўлены нізкай інфармаванасцю насельніцтва аб магчымасцях інтэрнэт-банкінга і м-банкінга, адсутнасцю ў раёне лаялці-праектаў па прадастаўленні скідак трымальнікам картак пры безнаяўных разліках у гандлёвых аб’ектах.

Работнікамі банкаў праводзяцца навучальныя семінары ў працоўных калектывах, вучэбных установах горада і раёна.

Аб праведзенай рабоце расказаў намеснік дырэктара ЦБУ № 706 філіяла № 700 ААТ “ААБ Беларусбанк” Аляксандр Пракапенка. Прысутныя задавалі выступоўцам актуальныя пытанні, выказалі прапановы  наконт зніжэння эквайрынгу.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина празднует День народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялся автопробег, посвященный Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Делегация Быховского района на мероприятии, посвященном Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Встреча с молодыми специалистами города Быхова

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: нельзя рушить созданное до нас, надо это использовать, развивать, модернизировать 

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко предложил сформировать пантеон национальных героев и назвал главный критерий

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем