У Быхаве развітваліся з Масленіцай шырокай

У Быхаве развітваліся з Масленіцай шырокай

У мінулую нядзелю на Кастрычніцкай плошчы горада адбылося любімае народам свята “Бывай, Масленіца шырокая”. У ягоную праграму ўваходзілі рознага кшталту фальклорныя, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, работа гульнявых пляцовак, гандаль, кірмаш сельскагаспадарчай прадукцыі ды іншае.

Галоўнае дзейства праходзіла на ўпрыгожанай у вясенніх атрыбутах ды колерах сцэне, дзе работнікі раённага цэнтра культуры ладзілі тэатралізаванае прадстаўленне. Яно было прысвечана менавіта нагляднаму паказу гледачам сутнасці свята Масленіцы шырокай. Яго карані ідуць з глыбокай старажытнасці, калі нашы продкі праважалі зіму, з радасцю і надзеяй чакалі блізкай вясны, чарговага абнаўлення прыроды.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Абавязковым атрыбутам Масленіцы з’яўляліся блінцы, якія мелі рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны ўяўлялі сабою сімвал сонца, якое свяціла ўсё ярчэй, грэла зямлю, падоўжвала светавы дзень.

З прыходам на Русь хрысціянства Масленіца працягвала жыць, стаўшы апошнім вялікім святам перад наступленнем сямітыднёвага вялікоднага посту.

Артысты таксама паказалі на сцэне адметнасць кожнага дня масленічнага тыдня, у які ладзіліся пэўныя абрады. Панядзелак — гэта час сустрэчы Масленіцы, аўторак — дзень жартаў. Серадою-ласухаю цешчы запрашалі зяцёў на блінцы, а ў шырокі чацвер ладзіліся зімовыя гульні. У пятніцу ўжо зяці звалі цешчаў на пачастункі, субота адводзілася на розныя пасядзелкі, а сёмы дзень — нядзеля — называўся днём даравання, калі людзі даравалі адно адному свае сапраўдныя ці ўяўныя дрэнныя ўчынкі.

А яшчэ ў апошні дзень Масленіцы спальвалі пудзіла Зімы, якое звычайна ўбіралі ў жаночую вопратку. Гэтак зрабілі пад шумныя воклікі гледачоў і ўдзельнікі тэатралізаванага дзейства на Кастрычніцкай плошчы, запаліўшы абрадавы касцёр пасяродку яе.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У кастра на Масленіцу, як лічыцца, ёсць яшчэ адно вельмі важнае таямнічае прызначанне — ён ачышчае ад усяго дрэннага ды злога, што назбіралася ў чалавека за доўгую цёмную зіму і падрыхтоўвае яго да добрага ды светлага ўвесну. Таму можна лічыць, што такі абрад тым днём прайшлі колькі сотняў сабраўшыхся на плошчы быхаўчан і гасцей горада.

Арганізатары свята падрыхтавалі таксама шмат іншых мерапрыемстваў на розны густ. Дарослыя і дзеці змаглі скарыстацца паслугамі гульнявых і конкурсных пляцовак, лялечнага тэатра “Батлейка”, пунктаў пракату веласіпедаў, міні-матацыклаў, што арганізавалі для іх установы культуры і адукацыі горада, гандлёвых радоў хлебазавода, раённага спажывецкага таварыства, аб’яднання грамадскага харчавання.

Там прадаваліся тавары, гатовіліся шашлыкі, але ўсё гэта рабілася, трэба асобна адзначыць, яўна, ў недастатковай колькасці і не надта аператыўна, бо перад прылаўкамі выстройваліся даўжэнныя чэргі, што не вельмі падвышала настрой грамадзян.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сельскагаспадарчы кірмаш таксама ўвачавідку не ўдаўся, бо гандлявалі на плошчы толькі СВК “Валадарскі” і “Следзюкі”. Работнікам апошняга, дарэчы, многія ўдзельнікі свята выказвалі вялікую ўдзячнасць, бо тыя прапанавалі пакупнікам мясную прадукцыю неблагой якасці, розныя апетытныя харчовыя вырабы, кшталту шашлыкоў, фаршыраванай рыбы, вэнджаных рабрынак ды гэтак далей.

Забаўлялі ўдзельнікаў свята сваімі песеннымі нумарамі артысты народнага калектыву “Дняпроўскія зоры”, шматлікія самадзейныя вакалісты.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Вступил в силу Закон «Об охране окружающей среды» в новой редакции

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024