Следзюкоўскі сельвыканкам падсумаваў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета за 2013 год

Следзюкоўскі сельскі выканаўчы камітэт на сваім пасяджэнні падсумаваў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета за 2013 год, намеціў меры па забеспячэнню якаснага выканання прагнозных паказчыкаў у 2014 годзе.

indexНа тэрыторыі гэтага вялікага сельсавета ёсць толькі адно прамысловае прадпрыемства — ААТ “Торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”, на вытворчасці якога занятыя 182 чалавекі, а іх сярэдні заробак склаў 4 мільёны 768 тысяч рублеў пры заданні ў 3 мільёны 908 тысяч рублёў. І ўсё таму, што дружны калектыў торфаздабытчыкаў на чале з вопытным дырэктарам Міхаілам Нікіценкам за мінулы спрыяльны год зрабіў 129164 тоны торфу або 104,2 працэнта да ўзроўню мінулага года.

Вытворчасць брыкетаў склала 73486 тон, што складае амаль 104 працэнты да адпаведнага перыяду 2012 года. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 40 мрд. 141 млн. рублёў, альбо 141,1 працэнта. Яе рэнтабільнасць дасягнула 14,5 працэнта — на 3,4 працэнта больш, чым у 2012 годзе. На 2,2 працэнта вышэй у параўнанні з папярэдняй стала рэнтабельнасць продажу. Выканалі таксама даведзены паказчык на энергазберажэнні, што вельмі важна ў Год беражлівасці.

Іншае становішча спраў у СВК “Следзюкі”. За прайшоўшы год тут атрымалі прывагаў буйной рагатай жывёлы 1048,213 тоны ці 182,8 працэнта да ўзроўню 2012 года. А вось валавы надой малака склаў 3101,7 тоны — усяго 92,1 працэнта ў адносінах да папярэдняга года. Прыплод цялят — 679 галоў альбо 97,8 працэнта да 2012 года.Сярэднесутачныя прывагі БРЖ не перавысілі 550 грамаў (-278 грамаў у 2012 годзе).

Зменшылася колькасць буйной рагатай жывёлы на адкорме да 2447 галоў, затое ўзрасла сярэдняя вага жывёлы, прададзенай на мясакамбінат, з 409 да 426 кілаграмаў.

Сярэдні надой на карову знізіўся на 445 літраў да ўзроўню 2012 года.

Прычыны зніжэння вытворчасці валавай прадукцыі ў тым, што мінулай вясной не ўнеслі ў глебу патрэбную колькасць угнаенняў, не нарыхтавалі ў поўным аб’еме кармоў, знізілі не толькі колькасць, а і якасць рэалізуемага дзяржаве малака, не закупілі патрэбную колькасць маладняку, меліся пытанні з неабгрунтаваным выбыццём жывёлы.

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтваа сельсавета ў цэлым задавальняе. Тэмп росту тавараабароту ў супаставімых цэнах за 12 месяцаў у адносінах да такога ж мінулагодняга часу дасягнуў па магазіну вёскі Гадылёва 116,2 працэнта, магазіну ТПП аграгарадка Следзюкі — 113,1 працэнта, гандлёваму цэнтру Следзюкі — 108,5 працэнта, магазіну вёскі Вараніно — 116,3 працэнта, прамтаварнаму магазіну вёскі Гадылёва — 105,7 працэнта. А вось прамтаварны магазін вёскі Вараніно выканаў свой план толькі на 77,5 працэнта.

Усе аддзяленні паштовай сувязі, а яны ёсць у Следзюках, Гадылёва, Вараніно, знізілі паказчыкі па аказанню платных паслуг насельніцтву, а ў Гадылёўскім аддзяленні сувязі знізіўся яшчэ і тавараабарот.

Бытавое абслугоўванне вяскоўцаў таксама заслугоўвае папроку, бо тэмп росту тавараабароту ў супаставімых цэнах  не перавысіў 87,8 працэнта. Але і тут паказчыкі далёка не аднолькавыя. Да прыкладу, Гадлёўскі комплексны прыёмны пункт аказаў людзям паслуг амаль на 51 млн. рублёў, а Вараніноўскі — на 16 млн. 632 тыс. рублёў. Следзюкоўскі КПП увогуле займеў толькі 10 млн. 591 тыс. рублёў.

Амаль такая ж карціна з платнымі  паслугамі, якія склалі 89,7 працэнта. Да таго ж КПП у Следзюках і Вараніно зараз не працуюць.

Ёсць недапрацоўкі ў культурна-асветніцкай рабоце Вараніноўскага СДК, кінаўстаноўкі ў Гадылёва, якая выканала сваё гадавое заданне на 92,5 працэнта, а вышэйназваны сельскі дом культуры зрабіў свае платныя паслугі на 90,3 працэнта. Праўда, Вараніноўскі СДК некаторы час  не працаваў з-за адсутнасці дырэктара, што і стала прычынаю зніжэння аб’ёму платных паслуг.

Што датычыцца Вараніноўскай, Гадылёўскай і Следзюкоўскай сельскіх бібліятэк, то яны са сваімі планамі справіліся.

Справіліся з аказаннем платных паслуг насельніцтву сельсавета, акрамя Вараніноўскага лясніцтва, установы адукацыі, УПКП “Быхаўрайвадаканал”, раённы вузел электрычнай сувязі, філіял раённага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва.

З нарыхтоўкаю другаснай сыравіны і яе рэалізацыяй не справіліся ўчасткі УКП “Жылкамгас”, СВК “Следзюкі”, бо даведзеныя заданні, лічыць сельвыканкам і яго старшыня Жана Кірылава, былі завышаныя.

Выканкам заслухаў тлумачэнні кіраўнікоў арганізацый, якія не выканалі даведзеныя паказчыкі. У апраўданне называліся розныя прычыны, вось толькі слушнымі былі не ўсе. А варта ад слоў пераходзіць да спраў, каб выканаць прагнозныя паказчыкі 2014 года, бо яны яшчэ больш высокія, паколькі да Следзюкоўскага сельсавета далучылі тэрыторыю скасаванага Грудзінаўскага сельсавета. А гэта значыць, што клопатаў і праблем дабавілася.

Мікола Коласаў.

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024