У Быхаўскім раёне не перавяліся ахвотнікі выкідваць бытавое смецце ў неадведзенныя для гэтага месцы

imagesНа апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева разглядаўся самы шырокі спектр пытанняў, якія тычыліся жыццядзейнасці рэгіёна на мінулым тыдні. Гамонка ішла аб крымінагеннай абстаноўцы, прафілактыцы пажараў, бо сёлета іх зафіксавана некалькі болей, чым летась, аб збоях у гандлі сістэмы “Спажывецкі кантроль” і так далей.

Напрыканцы тыдня, з пятніцы на суботу, недзе ў 3 гадзіны ночы ў Быхаве загарэлася домаўладанне па вуліцы імя Кірава. Быццам бы ад газавай пліты. Праводзіцца праверка, але добра, што жытло ўратавалі, ахвяраў няма.

Спецыялісты установы аховы здароўя “Быхаўскі райЦГ іЭ”, аддзела эканомікі райвыканкама правералі 15 гандлёвых аб’ектаў і ў 11 выявілі парушэнні, а ў 1 — пратэрміновую, а значыць ужо не прыгодную да ўжывання каўбасу.

Ідзе падрыхтоўка да навагодніх святаў і на думку Дзмітрыя Калеева яе варта паскорыць, кабупрыгожаны  горад зараней пачаў радаваць людзей, спрыяць святочнаму настрою.

Адзначалася, што не перавяліся ахвотнікі выкідваць бытавое смецце ў неадведзенныя для гэтага месцы, за што на іх складзены пратаколы. Таму Дзмітрый Міхайлавіч даручыў раённай прыродаахоўнай інспекцыі, УКП “Жылкамгас” і рэдакцыі газеты “Маяк Прыдняпроўя” узяць у парушальнікаў інтэрв’ю, а кіраўнікам экалагічнай арганізацыі і камунальнага прадпрыемства пракаменціраваць яго з тым, каб усе астатнія жыхары ведалі, што так рабіць нельга, што смецце трэба выносіць у кантэйнеры на спецыяльных пляцоўках.

Далей грунтоўная размова ішла аб павелічэнні вытворчасці малака і павышэнні яго якасці, здачы ў эксплуатацыю новых жывёлагадоўчых фермаў, завяршэнні падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2014 года, падрыхтоўцы тэхнікі да веснавых палявых работ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы