Дзень беларускага пісьменства — сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі

Дзень беларускага пісьменства — сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі

На мінулым тыдні ў працоўных калектывах раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання па трох актуальных тэмах: “Дзень беларускага пісьменства — сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі, “Аб падрыхтоўцы да новага навучальнага года”, “Афрыканская чума свіней: прафілактыка і меры барацьбы”.

IMG_1279

З працоў ным калектывам Быхаўскага хлебазавода сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая  група райвыканкама на чале са старшынёю выканаўчага камітэта Дзмітрыем Калеевым. Напачатку сустрэчы намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Красоўская ўсебакова расказала аб праробленай да пачатку Дня ведаў рабоце, адзначыла асаблівасці і новаўвядзенні, якія чакаюцца ў прадстаячым навучальным годзе, поспехі навучэнцаў на прадметных алімпіядах.

Так, у сярэдняй школе №2 г. Быхова пачне дзейнічаць спецыялізаваны клас па плаванню, у які ўжо запісалася 17 школьнікаў, старшакласнікі займеюць магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю і т. д.

Намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Ірына Кулянкова вяла гамонку аб прафілактыцы афрыканскай чумы свіней і мерах барацьбы з ёю, напомніўшы прысутным, што ў Беларусі выяўлены два ачагі АЧС — у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці і ў Віцебскім раёне.

Цікавым было выступленне па 20-му юбілейнаму Дню беларускага пісьменства, які пройдзе 1 верасня ў нашым горадзе, старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева. Дзмітрый Міхайлавіч выклаў не толькі гісторыю гэтага вялікага свята, а і тое, як ідзе падрыхтоўка да яго, якія грашовыя сродкі выдаткоўваюцца і дзе яны скарыстоўваюцца, назваў праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца і якія ўсё роўна патрэбна вырашаць. Ён у чарговы раз звярнуўся да людзей з просьбаю прымаць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні свайго роднага горада. І адказаў на пытанні прысутных.

Аб знакавасці Дня беларускага пісьменства ў Быхаве казаў галоўны рэдактар раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Леўчанка, які прысвяціў лепшым людзям нашага Прыдняпроўскага краю сем сваіх кніг. У кнігах “Зеленое золото”, “Уроки мужества”, “Непраходзячы боль”, “Крылатая гвардия” і “Вяртанне” галоўныя героі — канкрэтныя людзі з канкрэтнымі прозвішчамі, якія жывуць альбо жылі раней на Быхаўшчыне. Дарэчы, кніга “Крылатая гвардия” аб лётчыках 57-й МРАД, якая ўсе пасляваенныя гады дыслакавалася ў Быхаве, новая кніга “Вяртанне” — аб сённяшнім дні і лепшых творцах з нашага раёна, усёй Магілёўшчыны — ёсць у продажы ў гарадской кнігарні.

Мікола Уладзіміравіч прачытаў некалькі сваіх вершаў, прысвечаных хлебаробскай працы, нашым цудоўным жанчынам.

Завяршылася сустрэча невялікай урачыстасцю, падчас якой старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў, дырэктар прадпрыемства Пётр Бутамёнак уручылі кветкі, падарункі ветэранам вытворчасці Таццяне Рукляцовай (на здымку) і Ларысе Мельнікавай з нагоды ўходу на заслужаны адпачынак. У адрас Таццяны Васільеўны і Ларысы Уладзіміраўны прагучалі самыя цёплыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу на прадпрыемстве, якому яны аддалі лепшыя гады свайго жыцця.

Вёў сустрэчу член інфармацыйна-прапагандысцкай групы, кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Віктар Агнетаў.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024