Дэпутат у акрузе: Клопаты бабулі Лізаветы

Дэпутат у акрузе: Клопаты бабулі Лізаветы

Падчас дэпутатскага прыёму ў вёсцы Залатва 24 жніўня надвор’е стала ціхае, сонечнае, але не гэтым запомніцца вяскоўцам, той дзень, а тым, што пасля даволі ладнага перапынку адчыніў нарэшце дзверы мясцовы сельмаг, пачаў абслугоўваць людзей. Што не кажыце, а магазін усё ж лепей за аўталаўкі. Аўталаўка прыехала, пабыла нейкую гадзіну ды паехала сабе. Забыўся чалавек прыйсці да вызначанага часу — застаўся без пакупак. У пастаянную ж гандлёвую кропку чалавек гэты можа прыйсці на працягу працоўнага дня, вызначанага раскладам.

У магазіне было ўсяго некалькі бабулек. Іх увішна абслугоўвала маладая бялявая прадаўшчыца. Мы ж разгаманіліся на вуліцы са сталаю жанчынаю, якая трымала ў руках веласіпед, а на плячы — ладную чорную сумку з перасякаючай яе палоскаю, святлоадлюстроўваючым элементам. Здагадаліся, што гэта сельскі паштальён. І не памыліліся. Алена Каравацкая дастаўляе сюды пошту з вёскі Чорны Бор, дзе пражывае, вось ужо 12 гадоў. Звычайна ездзіць на веласіпедзе, а калі надыдзе зіма, пачнуцца маразы і завеі, тады як давядзецца. Толькі зрываў па дастаўцы адрасатам карэспандэнцыі, іншых паштовых адпраўленняў па яе віне не бывае.

— Жыхароў у самой Залатве, ды ў суседняй з ёю вёсачцы Галькоўцы з кожным годам усё меней і меней — кажа Алена Васільеўна. — Калі тут жывуць 62 вяскоўцы сталага ўзросту, то ў Галькоўцы толькі 3, але жыццём яшчэ цікавяцца: слухаюць радыё, глядзяць тэлевізар, чытаюць перыядычныя выданні.

—   І якія выданні? — цікаўлюся ў суразмоўцы.

—   Самыя розныя, —адказвае яна, — але болей за ўсё газету “Маяк Прыдняпроўя”.

Сёння мясцовыя жыхары выпісваюць 24 экземпляры сваёй раённай газеты, 8 — “СБ. Беларусь сегодня”, 1 — газеты “Звязда”, па аднаму экземпляру газет “Вечерний Могилев”,  “Вестник Могилева”, ніводнай “Беларускай нівы” і 14 асобнікаў газеты “Чацвер” — самай таннай, з усіх перыядычных выданняў.

Каравацкая сама ўжо пенсіянерка, таму да пажылах людзей ставіцца з асабліваю павагаю, дапамагае ім, чым можа, бо добра ведае іхнія патрэбы. Вось, да прыкладу, зусім блізка ад сельмага знаходзіцца хата Лізаветы Бліннікавай, адзінокага чалавека. Да яе і прапануе прайсці паштальён. Ідзём туды, але заходзіць у хату не давялося. З яе выйшла сама гаспадыня, пачала скардзіцца на сваю звычайную рускую печ, якая многія гады ёй спраўна служыла, а нядаўна пачала нешта дыміць. Хто дапаможа старой? Пячніка ў вёсцы няма. Дамовіліся, што яе пячную праблему давядзём да раённай сацыльнай службы.

Да нас падыходзіць аднавяскоўка Надзея Кляус. Яна кажа што Лізавета Нілаўна ўсё сваё працоўнае жыццё рабіла ў сельскай гаспадарцы паляводам, а сама яна — даяркаю, паказвае пакручаныя работаю пальцы парэпаных рук. Тады, як цяпер, малакаправодаў, даільных залаў на фермах не мелася,кароў даілі рукамі з году ў год. А гэта цяжкая праца.

Бабулі разам з паштальёнам працягваюць гамонку, а мы накіроўваемся да фельчарска-акушэрскага пункта, каля якога на лаўцы сядзіць хударлявы стары. Называе сябе Дзмітрыем Кляусам, мужам Надзеі Пятроўны, з якой мы толькі што размаўлялі. Дзмітрый Іванавіч адразу папярэджвае, што яго ўжо падводзіць памяць, бо пражыў 83 гады, што стаміўся жыць, але трэба неяк трымацца. А жыццё ў старога, як і ва ўсяго ягонага пасляваеннага пакалення, было нялёгкім. Да таго ж працаваў кавалём спачатку ў калгасе, потым —у саўгасе. Каваў і рамантаваў плугі, бароны, культыватары, іншы прычапны сельскагаспадарчы інвентар. Разам з жонкаю гадавалі сына і дачку, якія даўно выраслі, маюць сваіх дарослых дзяцей. Сын інжынерыць у абласным цэнтры, дачка робіць кандуктарам у Санкт-Пецярбурзе. Прыязджаюць да бацькоў, але часцей гэта робіць сын, бо яму ехаць намнога бліжэй.

Тутэйшыя жыхары не прывыклі скардзіцца. Так было і цяпер. Ды ўсё ж іхняя заступніца Каравацкая на развітанне папрасіла звярнуць увагу на так званую вуліцу Бычкоўку, праехаць па ёй на сваім легкавіку. Каб пераканацца, што там занадта шмат ямінаў. Іх неабходна засыпаць пяском, а потым прагрэйдзіраваць.

Мікола ЛЕЎЧАНКА,

дэпутат па Гарадзецкай выбарчай акрузе №22.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Какую поддержку государство оказывает отцам, рассказали в Минтруда

17 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Местами сильные дожди и порывистый ветер. Какой будет погода в Беларуси 18 октября

17 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«Только вы можете сделать свою жизнь». Лукашенко дал молодежи совет на будущее

17 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Кардинал Гуджеротти посетит Беларусь для участия в торжествах к 100-летию Пинской епархии

17 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

ГПК: более 6,3 тыс. легковых и грузовых автомобилей ожидают въезда в Евросоюз

17 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь не просто обладает инновационными технологиями, но и создает их сама

17 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем