Дзень Незалежнасці ў Быхаве (фото)

Трэцяга ліпеня з дзесяці гадзін раніцы ад плошчы імя маршала авіяцыі Сцяпана Красоўскага пачалося ўрачыстае шэсце  ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчынай вайны, лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзі. Па галоўнай вуліцы  горада Быхава разам з імі да Кастрычніцкай плошчы прайшлі таксама члены райвыканкама, прэзідіўма раёнага Савета дэпутатаў, грамадскіх аб’яднанняў.

На мітынгу, які вёў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Рагавы, быхаўчан і гасцей горада з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь павіншаваў старшыня райвыканкама Мікалай Кароцін. Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што, святкуючы шэсцьдзесят восьмую гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы аддаём даніну глыбокай павагі і бязмежнай удзячнасці і падзякі пакаленню пераможцаў, якое з доблесцю і славай разграміла агрэсара і самаадданай працай у пасляваенны час у самыя сціслыя тэрміны аднавіла народнагаспадарчы комплекс краіны.

Сёння мы з найвялікшай удзячнасцю ўспамінаем усіх, хто не схіліў галаву перад ворагам, паклаў  жыццё на алтар Перамогі і абессмяроціў сваё імя.

Для ўсіх дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту і роднага Прыдняпроўскага краю, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

Выдатна, што з разуменнем патрыятычнага значэння сваёй працы ствараюць імідж нашага краю не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі якаснай і таму вядомай і запатрабаванай прадукцыяй працоўныя калектывы ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”, СЗАТ “Белатміт”, ГЛХУ “Быхаўскі лясгас”, завода палімернай ўпакоўкі, хлебазавода.

З высокай адказнасцю працуюць работнікі сферы абслугоўвання — сацыяльнай і медыцынскай службаў, бытавога абслугоўвання, педагогі і іншыя спецыялісты. Тут прадстаўнікі розных пакаленняў. Але характэрна, што наша моладзь працягвае лепшыя працоўныя традыцыі ветэранаў, праяўляе актыўнасць у выкананні службовых абавязкаў і ў грамадскім жыцці. У гэтым бачыцца добрая перспектыва на будучыню.

Кіраўнік раёна паведаміў прысутных, што з галоўным дзяржаўным святам краіны іх павіншаваў сітаршыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, выканкамы суседніх раёнаў, абласныя службы, ганаровыя грамадзяне Быхаўшчыны. І зачытаў некаторыя з іх.

Удзельнікаў віншавалі таксама старшыня савета ветэранаў раённай арганізацыі працаўнікоў адукацыі і навукі Людміла Банадысева, ваенны камісар раёна Уладзімір Ткачук і выпускніца гімназіі г. Быхава Ганна Бараздзіна.

Загінуўшых вайскоўцаў у часы Вялкіай Аычынай вайны і ветэранаў, якіх ўжо няма з намі, ўшанавалі хвілінай маўчання.

Па заканчэнні мітынга пачаўся святочны канцэрт. На плошчы і Пеўчым полі да сябе запрашалі прыгожа аформленыя падворкі аграгарадкоў, гандлевыя палаткі, дзіцячыя пляцоўкі, розныя выставы.

Дэгустацыю сваёй прадукцыі прапанаваў удзельнікам свята  ААТ “Быхаўскі КАСЗ”.

 

У вечары на Кастрычніцкай плошчы разгарнулася масавае народнае гулянне, пасля якога прайшла патрыятычная акцыя “Спяваем гімн разам”. Скончылася вялікае свята відовішчным фейерверкам.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Сегодня Быховщина отметила сороковую годовщину со дня аварии на Чернобыльской АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Прием документов на бюджетные места в вузах пройдет 12-17 июля

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси скорректирован перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Беларуси продолжается конкурс «#КиберПраво: твой щит в Сети»

25 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко продолжает большую командировку – теперь в Петриковском районе

25 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем