Набліжаецца да завяршэння падпісная кампанія на раённую газету “Маяк Прыдняпроўя”

Набліжаецца да завяршэння падпісная кампанія на раённую газету “Маяк Прыдняпроўя”, якой 25 снежня спаўняецца 93 гады з дня яе заснавання. Гэта вельмі сталы і салідны ўзрост, за каторы наша адно з старэйшых выданняў Магілёўшчыны вытрымала самыя суровыя выпрабаванні часам. Газета заўсёды была з народам падчас вайны з белапалякамі, станаўленні на Быхаўшчыне Савецкай улады, калектывізацыі і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўлення разбуранай ёю народнай гаспадаркі, будаўніцтва сацыялізму, а таксама тады, калі наша родная Беларусь стала незалежнай, і цяпер, калі яна ўмацоўвае свой суверэнітэт на міжнароднай арэне.

Падчас акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі нашай зямлі, раёнка выходзіла ў рукапісным фармаце пад назваю “Партызан Быхаўшчыны” у лесе за вёскаю Барсукі былога Дунайкоўскага  сельсавета. Там, у зямлянцы, яе рыхтавалі народныя мсціўцы. Рыхтавалі і даносілі да лясных салдатаў, мірных жыхароў усю патрэбную ім інфармацыю.

Зараз газету робяць прафесійныя журналісты, спецыялісты. Яна карэнным чынам адрозніваецца ад сваіх папярэдніц, якія ў розныя гады насілі розныя назвы, а з 3 красавіка 1963 года носіць сённяшнюю, мае сучасны выгляд, адпаведны дызайн, колернасць, хоць з-за дэфіцыту фінансавых сродкаў мы не маем  магчымасці зрабіць газету паўнакаляровую. Такой яна бывае звычайна з нагоды вялікіх святаў, ды і тое толькі першая і апошніяя старонкі. Але шчыра веру ў тое, што некалі наш “Маяк Прыдняпроўя” стане менавіта такім выданнем.

Газета жыве дзякуючы сваім чытачам, сваім падпісчыкам. Для іх яна друкуе ўсю неабходную інфармацыю, якая датычыцца грамадска-палітычнага жыцця рэгіёна і краіны, падзей у культуры, адукацыі, фізічнай культуры і спорце, адукацыі, ахове здароўя, сацыяльнай сферы, расказвае пра найбольш цікавыя гістарычныя падзеі, справы лепшых вытворчых калектываў і асобных працаўнікоў, іх дасягненні, знаёміць з творчасцю сталых і маладых аўтараў, распаўсюджвае матэрыялы рэкламнага характару, друкуе найбольш актуальныя пісьмы альбо скарыстоўвае падказаныя ў іх тэмы. Гэта яскрава сведчыць аб тым, што прынцып “газета — чытач — газета” актуальны па сённяшні дзень, як і праводзімыя для людзей нашы “прамыя лініі”.

Цесную сувязь са сваімі чытачамі рэдакцыя будзе падтрымліваць пастаянна, абапіраючыся на свой актыў, сваіх няштатных аўтараў, якія дапамагаюць  нам рыхтаваць газетныя нумары больш цікавымі, інфармацыйна насычанымі.

У наступным, 2012 годзе, мы маем намер ажыццявіць новыя творчыя праекты, якія будуць тычыцца 200-годдзя вайны 1812 года, майстроў народных рамёстваў, некаторых іншых аспектаў нашага Прыдняпроўскага краю. Мы будзем вельмі ўдзячны кожнаму, хто падкажа нам любую актуальную тэму, тым болей вартасны творчы праект. Таму дасылайце нам свае паштовыя альбо электронныя допісы на адрас, які змешчаны ў калантытуле на апошняй старонцы, ці на сайт. Таму заставайцеся з намі, выпісвайце і чытайце сваю раённую газету “Маяк Прыдняпроўя”, заснавальнікам якой з’яўляецца раённы выканаўчы камітэт, чытайце свой “Маячок”, ярка асвятляючы інфармацыйную прастору нашага Прыдняпроўскага краю, несучы ў хаты і кватэры яго жыхароў духоўнае святло.

Мікола ЛЕЎЧАНКА,

галоўны рэдактар “МП”.

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024