ТЕМЫ

Разам працуем — разам сябруем

Разам працуем — разам сябруем

Лета. Школьныя канікулы. Першы працоўны дэсант. Для актыўных і мэтанакіраваных дзяўчынак і хлапчукоў летняя пара не толькі час адпачынку, але і працы. 

— Кожны сезон у нас шмат жадаючых школьнікаў папрацаваць у студатрадзе, але такую магчымасць даем самым лепшым, актывістам БРСМ, якія на працягу года добра вучыліся і праявілі сябе ў грамадска-карысных справах, — распавядае першы сакратар РК ГА “БРСМ” Крысціна Ерашэнка. — Студатрадаўскі рух — гэта рэальная і ва ўсіх сэнсах карысная праца для маладога чалавека, дзяржавы, грамадства ў цэлым. Маладыя людзі набываюць пэўныя навыкі, вучацца ўзаемадапамозе і калектыўнай адказнасці. І ў канчатковым выніку ў іх ёсць магчымасць зарабіць свае ўласныя грошы.

Дзесяць старшакласнікаў з СШ №1 і гімназіі адзіныя ў сваім парыве — добра папрацаваць. З пачатку тыдня студатрад працуе ў ДЛГУ “Быхаўскі лясгас”. У першы дзень начальнік па ахове працы Пётр Кабанцоў і інжынер па ахове працы Андрэй Шчарбакоў правялі са школьнікамі  інструктаж па тэхніцы бяспекі, выдалі ім спецвопратку.

Кожную раніцу студатрадаўцаў дастаўляюць на гадавальнік Вараніноўскага доследна-вытворчага лясніцтва, дзе яны ў суправаджэнні педагога і пад непасрэдным кіраўніцтвам начальніка лесагадавальніка Алы Раманавай выконваюць розную пасільную працу для іх узросту. Так, напрыклад, рабілі ачыстку касет для пасеву насення, затым ажыццяўлялі іх пагрузку. Таксама будуць займацца праполкай маладых сеянцоў і саджанцаў. Ужо за першыя дні хлопцы зарэкамендавалі сябе як працавітыя, добрасумленныя і адказныя работнікі.

Камандзір студатрада Даніла Квартальны распавядае, што працуе ўжо трэці сезон, праца яму падабаецца і, як кажуць, “па плячы”. Летась разам з аднагодкамі працавалі ў цаху па дрэваапрацоўцы. А зараз — на прыродзе. Ёсць сярод студатрадаўцаў і “пачатковец” Арсеній Андрэеў. Працу выконвае хутка і спрытна, зрэшты, як і ўсе астатнія.

Хлопцы ўжо запланавалі куды патрацяць заробленыя грошы. Даніла плануе купіць сабе планшэт, Дзмітрый Сёмкін выдаткуе заробленыя сродкі на школьную форму, Ягор Рыбалка купіць кнігі.

Увогуле ў кожнага ёсць свая мэта. А гэта галоўнае. Усе хлопцы дружныя паміж сабой і працуюць з добрым настроем.

Наталля ЛЕВАЧКОВА.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 15 мая в белорусских лесах открывается сезон охоты на косулю

13 мая 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Компания Google впервые за 10 лет обновила логотип

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лесхоз информирует. Лес – это не парк!

13 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Песков: Россия продолжает готовиться к переговорам в Стамбуле

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Два сердца, одна судьба: семья Монтик на службе и дома

13 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

С 2025 года в программу диспансеризации взрослого населения Беларуси включены важные обследования против рака

13 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем