На Быхаўшчыне праходзіць акцыя «У школу з Добрым Сэрцам!»

На Быхаўшчыне праходзіць акцыя «У школу з Добрым Сэрцам!»

Традыцыйна напярэдадні Дня ведаў праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з Добрым Сэрцам!». На Быхаўшчыне яе арганізатарам выступіў райкам БРСМ.

Актывісты і валанцёры маладзёжнага руху ў гандлёвых кропках праводзяць збор канцылярскіх прыладаў, іншых неабходных тава-раў і рэчаў для падрыхтоўкі да навучальнага года дзяцей, якія апы-нуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. У дабрачыннай акцыі удзельнічаюць усе жадаючыя.

На днях у магазіне «Бэла-Маркет» актывісты БРСМ сустракалі пакупнікоў і з заклікам прыняць удзел у акцыі. Спагадлівыя і добразычлівыя жыхары Быхава не праходзілі міма і ў міг запоўнілі кошык школьнымі прыладамі, тым самым падарыўшы дзецям радасную ўсмешку і сабраны партфель. Акцыя працягнецца да канца месяца.

Ліка КАРАЛЁВА.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы