Старшыня Быхаўскага райвыканкама Сяргей Ігнаценка правёў прыём грамадзян

Старшыня Быхаўскага райвыканкама Сяргей Ігнаценка правёў прыём грамадзян

Чарговы прыём грамадзян старшынёй райвыканкама адбыўся на тыдні. Чатыры наведвальнікі і столькі ж розных па тэматыцы агучаных пытанняў – такі лічбавы падлік сустрэчы.   

1/ Упартасці гэтай маладой жанчыны ў вырашэнні сваёй праблемы можна толькі пазайздросціць. З пажаданнем аб звальненні з працы яна звярталася на самыя разнастайныя ўзроўні. Сацыяльны педагог сістэмы адукацыі раёна прасіла аб скасаванні кантракта спачатку начальніка аддзела, потым пісала ліст кіраўніку раёна, тэлефанавала на “прамую лінію” губернатару. У адказ паўсюдна адмова.

Пытанне спрэчнае, аднак толькі на першы погляд. Справа ў тым, што наведвальніца з’яўляецца маладым спецыялістам, якая ў свой час паступала ў ВНУ па мэтавым накіраванні. Па яго ўмовах яна абавязана адпрацаваць пяць гадоў. Аднак выйшла замуж, а абраннік, між тым, жыве на Гомельшчыне. Вось і марыць педагог аб пераездзе ў іншую вобласць. Але і наймальніка можна зразумець. Па словах начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Васіля Батвянкова, выпускнікі, якія скончылі педагагічныя навучальныя ўстановы па спецыяльнасці сацыяльны педагог, у раёне ў дэфіцыце. Непажадана страчваць прафесіянала.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка прапаноўвае толькі тое, што ўжо агучвалася педагогу раней: муж можа пераехаць у Быхаў. Мясцовая ўлада, у сваю чаргу, паклапаціцца аб жыллёвых умовах маладой сям’і і працаўладкаванні яе главы. Дарэчы, для апошняга ўжо ёсць прапанова месца, дзе заробак будзе вышэйшым за тыя грошы, што ён атрымлівае зараз у Мазыры.

2/ Жыхары саракавога дома па вуліцы Смалячкова райцэнтра дэлегавалі на прыём сваю прадстаўніцу. “Мы ўжо пісалі калектыўны зварот у райвыканкам, – расказвае яна. У ім выказалі занепакоенасць тым, што адна з кватэр на першым паверсе пераабсталюецца пад магазін”. Людзі цікавіліся, наколькі гэта бяспечна для будынку, і ўвогуле – ці зручным будзе такое суседства для астатніх? Адказ не задаволіў. Ні па тэрмінах (маўляў, атрымалі яго больш, чым праз месяц пасля звароту), ні па складу. У ім, па словах жанчыны, толькі пералічэнне артыкулаў законаў, па якіх ажыццяўляецца пераход кватэры ў нежылы фонд.

Сяргей Ігнаценка тлумачыць: на першапачатковым этапе пытанне стаіць толькі аб дакументальным змяненні статусу кватэры, якая стане нежылым памяшканнем. І ўжо потым будзе разглядацца магчымасць адкрыцця ў ім гандлёвай кропкі. А для гэтага патрабуецца яшчэ вывад праектантаў і экспертаў. Менавіта яны вырашаць – можна ці не рабіць на гэтым месцы магазін.

– Калі б мне адразу так адказалі, я б да Вас і не ішла, – рэагуе наведвальніца, дзякуючы за тлумачэнні, і развітваецца.

– Колькі ўжо разоў патрабаваў: адказы павінны быць зразумелымі, – незадаволена звяртаецца між тым да прысутных старшыня.

Здаецца, не абыйдзецца без заўваг…

3/ У наступнага наведвальніка праблема настолькі ж заблытаная, як і яго лёс. Мужчына пазбаўлены бацькоўскіх правоў, выплачвае дзяржаве грошы на ўтрыманне біялагічнай дачкі. Не працуе. Гаворыць, з-за дрэннага здароў’я: была інваліднасць другой ступені, якую з часам камісія перакваліфікавала ў трэцюю. І вось пасля гэтых змяненняў яго напаткала яшчэ адна непрыемнасць: аказалася, недаплаціў падаткі. Агульная сума ўнушальная. Просіць ад яе ўплаты вызваліць.

Старшыня прымае прамежкавае рашэнне: накіраваць мужчыну на медыцынскую камісію ў Магілёў. Пасля абследвання спецыялістаў да пытання звернуцца зноў.

4/ У апошняй наведвальніцы пытанне даволі распаўсюджанае – хочыць жыллё. Сама з маладой сямь’і, ёсць дзіцяці, чакае яшчэ аднаго. “Ёсць лі магчымасць атрымаць арэндную кватэру?”- пытаецца яна.

У працэсе размовы становіцца зразумелым: у спісе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў яе няма. Значыць, і пры з’яўленні свабоднай камерцыйнай нерухомасці, атрымаць яе амаль не мае шансаў – перавага надаецца тым, хто стаіць у чарзе.

Выйсце з сітуацыі – пакой у інтэрнаце. Для яго атрымання трэба хадайніцтва на імя начальніка Быхаўскага ЖКГ з месца працы мужаі яшчэ некалькі “нескладаных” даведак. Дэтальны іх спіс жанчыне ўручылі на месцы.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.

 

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024