БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СТАТУСЕ ЗАМЕЖНАЙ?!

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СТАТУСЕ ЗАМЕЖНАЙ?!

Раніцай серады ў кабінеце раздаўся тэлефонны званок на стацыянарны апарат. “Рэдакцыя, добры дзень, – адказваю”. “А чаму вы размаўляеце па-беларуску? – Здзіўлена пытае знаёмы”. “Сёння Міжнародны дзень роднай мовы, – працягваю размову.

Большасць з нас штодзённа размаўляе па-руску, прызнайцеся. Я не выключэнне. Ідэя хаця б дзень выкарыстоўваць толькі матчыну мову прыйшла менавіта з нагоды чырвонага запісу ў настольным календары. Аднак нават уявіць сабе не магла, што, на першы погляд, такая простая рэч стане сапраўдным выпрабаваннем.

І ў паўсядзённым жыцці не асабліва шматслоўная, на час свайго невялічкага эксперыменту зусім старалася пазбягаць лішніх зносін. Сумленна прызнаюся, часцяком, каб выказаць свае думкі звярталася за дапамогай да анлайн перакладчыка.

Калегі па працы падбухторвалі пры кожнай сустрэчы: “Ну што ты нам раскажаш?» І неўзабаве самі з энтузіязмам падхоплівалі беларускую гаворку.

Калі ж хтосьці першым пачынаў размову, на падсвядомым узроўні адказвала па-руску і ўжо праз секунду лаялася на сябе за непамятлівасць. Крыху суцяшалася толькі правіламі этыкету, маўляў, адказваць суразмоўцу трэба на той мове, на якой ён да цябе зврянуўся.

Няпроста прыйшлося і маім блізкім. Цяжкасці напаткалі знянацку, калі па-дзявочы ласкава назвала каханага “пяшчотным”. Простае слова, якое ўжываем адзін з адным па некалькі разоў на дзень выклікала ў яго непаразуменне.

Аднак па-сапраўднаму адчула крыўду за СВАЮ родную мову і была нават збянтэжана, калі вечарам забірала сына з дзіцячага садка. Малы ледзь не агрэсіўна адрэагаваў на гаворку і літаральна патрабаваў размаўляць з ім па-руску.

На маю просьбу растлумачыць, чаму ж яму так непрыемна беларуская мова, адказаў, што не разумее мяне і ўвогуле гутарка гэта не падабаецца.

Вось ён трывожны званочак, беларусы! Мы не карыстаемся сваёй мовай у бытавых зносінах, нашы дзеці вывучаюць беларускую мову як замежную. Носьбіты мовы ў наш час – толькі невялікая доля інтэлігенцыі, некаторыя студэнты. У народ беларуская гутарка ідзе праз тэлебачанне і некаторыя друкаваныя сродкі масавай інфармацыі. Аднак спытайце самі ў сябе, ня крывячы душой: “Ці годнае месца займае ў жыцці беларуса яго родная мова?”

Мілагучная, жывая, песенная, старажытная. У часы Рэчы Паспалітай беларуская мова была практычна забаронена. Але просты народ насуперак рашэнню ўлады працягваў карыстацца ёю. Старабеларускую мову, якая захавалася толькі ў вуснай форме, адраджалі знакамітыя пісьменнікі. Няўжо мы страцім захаваную і пранесеную праз гады спадчыну?

Кацярына ЧЫГІРОВА.

 

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Защита велосипеда и дачного имущества от краж: советы МВД Беларуси

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Повышение уровней воды на реках Беларуси после дождей: прогноз

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности в Беларуси 11 июня: грозы и ветер до 20 м/с

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Электронная услуга о документах об образовании на портале «Е-Паслуга»

10 июня 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Фестиваль белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2026» в Молодечно

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Верховные суды Беларуси и России: единство подходов к правосудию

10 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем