Актывісты БРСМ правялі акцыю ў падтрымку маладых кандыдатаў у дэпутаты ў раённы Савет

Актывісты БРСМ правялі акцыю ў падтрымку маладых кандыдатаў у дэпутаты ў раённы Савет

Актывісты БРСМ і члены ініцыятыўных груп правялі акцыю «Моладзь вырашае!» у падтрымку маладых кандыдатаў у дэпутаты ў раённы Савет.

Грамадска-палітычнае мерапрыемства стартавала на вуліцы Пралетарская каля СШ №3 г. Быхава, а завяршылася каля філіяла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», які знаходзіцца на вуліцы Чырвонаармейская.

Прахожым хлопцы і дзяўчаты раздавалі памяткі «Маладому выбаршчыку», а таксама прапаноўвалі напісаць свае пажаданні будучым народным абраннікам. На заклік людзі пагаджаліся даволі ахвотна, кідаючы ўлёткі ў спецыяльную скрыню. Пазней гэтыя пажаданні гараджан плануецца перадаць прадстаўнікам дэпутацкага корпуса.

Свае пажаданні пакінула работнік цэнтральнай райбальніцы Таццяна Раслякова: будучым дэпутатам — нестандартнага падыходу ў вырашэнні розных праблем і крэатыўнага мыслення.

Лідар быхаўскай моладзі Маргарыта Галіноўская лічыць, што ўдзел моладзі ў грамадска-палітычных працэсах вельмі важны. Менавіта на выбарах адбываецца сутыкненне палітычных і эканамічных інтарэсаў розных груп. Таму трэба дамагацца абрання годных кандыдатаў. Кожнаму маладому чалавеку неабходна праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, ведаць выбарчыя працэдуры, умець прааналізаваць перадвыбарныя праграмы будучых выбраннікаў. Шмат у чым ад гэтага залежыць, як будзе развівацца наш раён.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы