Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новостиКАНІКУЛЫ З ПОЛЬЗАЙ

На днях скончыў сваю працу на кансервава-агароднінасушыльным заводзе студатрад імя Героя Савецкага Саюза А. І. Салодышава ДУА “СШ №3”. За актыўны ўдзел у сезоне масавай перапрацоўкі сыравіны, прадуктыўную і якасную працу падлеткі былі ўзнагароджаны падзячным лістом. А кіраўніцтва перапрацоўчага завода выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва.

АХОВА ПРАЦЫ

Дзень аховы працы з удзелам прадстаўнікоў з усіх арганізацый раёна прайшоў на базе ДРБУ-196. Прысутныя абмеркавалі выкананне правілаў пажарнай бяспекі ў перыяд уборачных работ, стан і прычыны вытворчага траўматызму ў раёне і вобласці і іншыя пытанні. Удзельнікі мерапрыемства таксама наведалі вытворчую базу прадпрыемства, дзе азнаёміліся з умовамі працы і адпачынку яго работнікаў.

АЗДАРАЎЛЕННЕ

У Быхаўскім раёне актыўна праходзіць аздараўленне дзяцей у перыяд летніх школьных канікул. За два месяцы ў лагерах дзённага і кругласутачнага знаходжання, а таксама ў здраўніцах Рэспублікі Беларусь ужо аздаравіліся больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак. На днях чарговая група з паўсотняй дзяцей адправіцца ў санаторый «Вясёлка». У першых чыслах жніўня ў санаторый «Чайка» паедуць 106 навучэнцаў гімназіі і СШ № 2. Акрамя таго, зараз функцыянуюць два лагеры працы і адпачынку — на базе СШ № 2 і ў Навабыхаўскім ВПК. З наступнага месяца пачнуць сваю працу такія ж лагеры ў Абідавіцкім і Палянінавіцкім ВПК.

САМАГОНШЧЫК

110 літраў брагі выявілі супрацоўнікі  праваахоўных органаў у адным з дамоў па вуліцы Смалячкова. На непрацуючага самагоншчыка накладзена адміністрацыйнае спагнанне. Зараз яму давядзецца заплаціць штраф у памеры 115 рублёў.

ТРАГЕДЫЯ

Трагічна скончыўся адпачынак маладой кампаніі на возеры каля в. Ніжняя Тошчыца ўвечары аўторка. Пасля сумеснага распіцця спіртных напояў мясцовы жыхар 1997 г.н. вырашыў пакупацца, адплыў далёка ад берага, аднак сіл не хапіла і ён патануў. Загінуўшага знайшлі на наступны дзень вадалазы.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла церемония перезахоронения

19 сентября 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

Иероглиф его личности. Выставка известного белорусского художника-каллиграфа проходит в НББ

19 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Новый штамм коронавируса «Стратус» активно занимает свою нишу в Беларуси – Минздрав

19 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Александр Лукашенко оценил, как идет благоустройство агрогородка Жировичи

19 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

День профилактики прошел в школах Быховского района

19 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина приветствует участников спартакиады среди физкультурно-оздоровительных, спортивных центров, физкультурно-спортивных клубов Могилевской области. ФОТО

19 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем