Разам

символикаГоднасць. Гордасць. Еднасць.

А ці патрэбны яшчэ якія-небудзь словы, каб апісаць настрой, які панаваў на Быхаўшчыне 3 ліпеня? Здаецца, хапіла б і іх. Аднак калонку з аднаго радка не зробіш, таму – крыху аб пачуццях і эмоцыях Дня Незалежнасці.

Вы былі на святочным шэсці? Крочылі разам з калегамі, аднадумцамі па ярка ўпрыгожанай цэнтральнай вуліцы райцэнтра? Калі не – дарэмна.

Калі далучыліся да масавага мерапрыемства, пагадзіцеся — шкадаваць гэтых гадзін не прыйшлося: энергетыка агульнай місіі закранула душы нават закаранелых скептыкаў. Славіць перамогі продкаў, ганарыцца сваімі дасягненнямі на сучасным этапе развіцця роднага краю. Вось чаму так шчыра віталі ветэранаў, так сардэчна радаваліся поспехам узнагароджаных землякоў. Ці гэта не ёсць тая самая сувязь пакаленняў?

…Напярэдадні галоўнага свята краіны на быхаўскую зямлю завіталі госці з Малдовы. Пабрацімы раёна з Гагаузіі. Не першы візіт, да таго ж – двухдзённы: паспелі скласціся ўражанні аб беларускім характары. Галоўныя вынікі гагаузаў наконт асаблівасцяў нашага народа цудоўным чынам супалі з тэкстам гімна рэспублікі: “працавітая дружная сям’я”. Паспрабаваў яшчэ растлумачыць нашу славутую “памяркоўнасць” і, ведаеце, атрымалася – зразумелі!

Але ўсялякая памяркоўнасць знікае, калі справа тычыцца свабоды, незалежнасці Радзімы. Гэта мы дэманстравалі і ў саракавых гадах мінулага стагоддзя, гэта можам паказаць зараз. Упэўненасць гэта яшчэ больш фарміруецца падчас такіх вось святкаванняў.

Калі разам – у сотні, тысячы галасоў, якія, нібыта крынічкі зліваюцца ў буйную магутную рэку, краіна выконвае свой гімн, — мурашкі бягуць па спіне, узды-маецца нешта вялізнае ў грудзях. Хочацца жыць, рабіць, ствараць нешта добрае і надалей. Яшчэ больш добрага.

…Вяртаўся з гімна разам з сынам. Ужо перад домам, па вузенькай дваравой вулачцы насустрач асцярожна рухалася машына. Узялі з малым крыху ўбок, каб прапусціць. З адчыненага акна пачулі: “Са святам!” Адказалі, канечне, тым жа. Але, здаецца, не мы – кіроўцу, не ён – нас, дагэтуль не ведалі. 

Калі са святам віншуюць незнаёмых людзей, гэтае свята сапраўды народнае.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы