Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости1ДЗВЕ ПЕРАМОГІ

Адразу дзве выхаванкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ўславілі Быхаў на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод жанчын. Першае месца ў сваёй вагавой катэгорыі заняла Юлія Пісарэнка, абыграўшы двух майстроў спорту міжнароднага класа. Мясцовая жыхарка Надзея Драгунова паказала другі вынік на барцоўскім дыване.

СУВЯЗЬ ПАКАЛЕННЯЎ

Літаратурна-паэтычная сустрэча «У імя загінуўшых на зямлі» прайшла ў сярэдняй школе №2 напярэдадні дня вызвалення Быхаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да школьнікаў завіталі пісьменнік і журналіст, аўтар кніг, прысвечаных ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, Мікалай Леўчанка і бібліятэкар гарадской бібліятэкі-філіяла №50 Алена Масцяркова. Хлопцам і дзяўчатам прапанавалі да азнакамлення літаратуру, у тым ліку кнігі Мікалая Леўчанкі “Уроки мужества”, “Непраходзячы боль”, “Крылатая гвардия”, “Созвездие героев”. Усе яны распавядаюць аб мужнасці, доблесці і славе нашых землякоў. Школьнікі ўважліва слухалі пісьменніка, а потым задавалі самыя розныя пытанні, на якія аўтар з задавальненнем адказваў.

ЗНІШЧЫЛІ ПАСЕВЫ

У рамках спецыяльнай аперацыі «Мак» праваахоўнікі Быхаўскага раёна знішчылі 30 кг дзікарослых канапель на плошчы 0,015 га каля малочна-таварнай фермы ААТ «Вараніно».

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы