Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости“Белая Русь”

У Магілёве прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Сярод яе ўдзельнікаў былі і прадстаўнікі Быхаўшчыны. На пасяджэнні абмеркаваны вынікі дзейнасці суполкі, зацверджаны далейшыя накірункі дзейнасці, абраны старшыня абласной структуры. Ім зноў стаў рэктар Магілёўскага універсітэта харчавання Вячаслаў Шаршуноў. 

Каб памяталі

Начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята раёна Юрый Бурсаў з ганаровай місіяй наведаў сярэднюю школы №2. Капітан распавёў педагогам і дзецям, якія наведваюць летні аздараўленчы лагер, пра подзвігі юных чырвонаармейцаў, якія з гонарам абаранялі Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пра гістарычныя мясціны Быхаўшчыны, дзе праходзілі жорсткія бітвы. Выступ ваенкома суправаджаўся маляўнічай слайд-прэзентацыяй.

Выдатны вынік

У Магілёве завяршылася рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па летніх відах спорту. У склад каманды Магілёўскай вобласці, якая заняла I месца ў вольнай барацьбе, увайшла быхаўчанка Ніка Дзем’янкова. У асабістым заліку юная спартсменка таксама паказала выдатны вынік, стаўшы другой у сваёй вагавой катэгорыі.

Прафілактыка наркаманіі

Арганізатарамі мерапрыемства пад назвай «Наркотыкі: падарожжа туды і назад» сталі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б. В. Стральцова. Перад прадстаўнікамі працоўных калектываў горада выступілі фельчар-валеолаг Быхаўскай ЦРБ Ала Печанюк і фельчар псіханаркалагічнага кабінета ўстановы аховы здароўя Людміла Бабцова, якія нагадалі прысутным аб згубным уздзеянні наркотыкаў на арганізм. Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі АУС райвыканкама Іван Ільюшчанка акцэнтаваў увагу прысутных на недапушчальнасці ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за іх распаўсюджванне і захоўванне.

 

Последние новости

В МИРЕ

Историческая башня обрушилась в центре Рима

3 ноября 2025
Читать новость
В МИРЕ

В ХДС хотят лишить украинских беженцев особого статуса в Германии

3 ноября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Памятник Змитроку Бядуле открыли на Восточном кладбище в Минске

3 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховчанка Екатерина Ткаченко приняла участие в открытом Кубке Республики Беларусь по бодибилдингу и фитнесу

3 ноября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Беларусь и Казахстан углубят сотрудничество в сфере биржевой торговли импортозамещающими товарами

3 ноября 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

«Делать кино о человеке». Арендаревич о главной задаче кинематографа

3 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем