Навіны Быхаўскага раёна адным абзацам

новостиСУПРАЦЬ “ЗЯЛЁНАГА ЗМІЯ”

Тэрыторыя каля фантана ў цэнтры Быхава стала месцам правядзення акцыі «Мы супраць алкаголю». Фельчар-валеолаг Быхаўскай ЦРБ Ала Печанюк і сацыёлаг райЦГЭ Наталля Палынская раздавалі прахожым памяткі «Будучыня пачынаецца сёння» па прафілактыцы алкагольнай залежнасці ў дзяцей і моладзі, нагадвалі дарослым аб тым, як зберагчы падлеткаў ад ужывання алкагольных напояў. Таксама ўсе жадаючыя атрымалі рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця.

ЧАКАЕЦЦА ПАПАЎНЕННЕ

У Быхаўскай раённай бальніцы праходзяць пераддыпломную практыку 16 студэнтаў з трох медыцынскіх каледжаў: Магілёўскага, Аршанскага і Бабруйскага. Будучыя фельчары і медыцынскія сёстры прысутнічаюць на прыёмах пацыентаў, знаёмяцца з вядзеннем дакументацыі, з працай на медыцынскім пасту і ў працэдурным кабінеце, асвойваюць тэхніку ін’екцый. Зусім хутка будучыя маладыя спецыялісты папоўняць арсенал медыцынскіх работнікаў на Быхаўшчыне. Чакаецца, што ў бягучым годзе ў раён прыйдуць працаваць 27 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу.

ДЭКАДА ДАІ

З 12 па 22 чэрвеня на тэрыторыі раёна будзе праводзіцца дэкада па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам нецвярозых кіроўцаў, а таксама асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі. З пачатку года ў раёне затрыманы 34 кіроўцы ў стане алкагольнага ап’янення. Адміністратыўная адказнасць за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення прадугледжвае штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 3 гады.

СТУПІЛІ Ў ЛЕТА

Займальна прайшло адкрыццё дзіцячай гульнявой пляцоўкі «Вясёлае лета», якая заработала пры цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў мікрараёна Быхаў-1. Дзяцей чакалі інтэлектуальныя конкурсы, музычныя гульні, эстафеты. Завяршылася свята міні-дыскатэкай на свежым паветры.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы