Навіны Быхаўскага раёна адным абзацам

новостиСУПРАЦЬ “ЗЯЛЁНАГА ЗМІЯ”

Тэрыторыя каля фантана ў цэнтры Быхава стала месцам правядзення акцыі “Мы супраць алкаголю”. Фельчар-валеолаг Быхаўскай ЦРБ Ала Печанюк і сацыёлаг райЦГЭ Наталля Палынская раздавалі прахожым памяткі “Будучыня пачынаецца сёння” па прафілактыцы алкагольнай залежнасці ў дзяцей і моладзі, нагадвалі дарослым аб тым, як зберагчы падлеткаў ад ужывання алкагольных напояў. Таксама ўсе жадаючыя атрымалі рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця.

ЧАКАЕЦЦА ПАПАЎНЕННЕ

У Быхаўскай раённай бальніцы праходзяць пераддыпломную практыку 16 студэнтаў з трох медыцынскіх каледжаў: Магілёўскага, Аршанскага і Бабруйскага. Будучыя фельчары і медыцынскія сёстры прысутнічаюць на прыёмах пацыентаў, знаёмяцца з вядзеннем дакументацыі, з працай на медыцынскім пасту і ў працэдурным кабінеце, асвойваюць тэхніку ін’екцый. Зусім хутка будучыя маладыя спецыялісты папоўняць арсенал медыцынскіх работнікаў на Быхаўшчыне. Чакаецца, што ў бягучым годзе ў раён прыйдуць працаваць 27 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу.

ДЭКАДА ДАІ

З 12 па 22 чэрвеня на тэрыторыі раёна будзе праводзіцца дэкада па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам нецвярозых кіроўцаў, а таксама асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі. З пачатку года ў раёне затрыманы 34 кіроўцы ў стане алкагольнага ап’янення. Адміністратыўная адказнасць за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення прадугледжвае штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 3 гады.

СТУПІЛІ Ў ЛЕТА

Займальна прайшло адкрыццё дзіцячай гульнявой пляцоўкі “Вясёлае лета”, якая заработала пры цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў мікрараёна Быхаў-1. Дзяцей чакалі інтэлектуальныя конкурсы, музычныя гульні, эстафеты. Завяршылася свята міні-дыскатэкай на свежым паветры.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем