Навіны Быхаўшчына адным абзацам

новости2КІНЬ ЦЫГАРЭТУ!

У апошні дзень мая на плошчы Красоўскага адбылася акцыя «Змяняем цыгарэты на цукеркі» з правядзеннем флэшмо-бу «Пад гукі гармоніка і дыхаецца лягчэй!». Тут жа раздаваліся інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па прафілактыцы курэння. А побач была размешчана «Школа здароўя», дзе ўсе жадаючыя змаглі вымераць артэрыяльны ціск і атрымаць неабходную кансультацыю па здаровым ладзе жыцця. Валанцёры сцвярджаюць, што жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў акцыі, забыўшыся «на час» аб шкоднай звычцы, і з ахвотай мянялі цыгарэты на цукеркі.

БЯСПЕЧНЫЯ КАНІКУЛЫ

1 чэрвеня, адначасова з пачаткам летняга дзіцячага адпачынку, стартавала рэспубліканская акцыя МНС “Канікулы без дыму і агню”. Быхаўскія ратавальнікі ўсе тры летнія месяцы будуць весці працу па папярэджанні надзвычайных сітуацый у прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах. Тэматычныя фільмы, віктарыны і конкурсы, абмеркаванне сітуацыйных прыкладаў дапамогуць юнакам больш пільна ставіцца да пытанняў бяспекі.

ДОБРЫЯ ВЫНІКІ

На адкрытым турніры па більярдным спорце “Вясёлы бабраня”, які прайшоў у Бабруйску, выступілі і нашы спартсмены. У дысцыпліне «Вольная піраміда» ва ўзросце 10-14 гадоў прынялі удзел 4 быхаўчаніна – выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Школа більярда”. Ва ўпартай барацьбе Уладзімір Бацвянкоў заняў 3 месца.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Итоги операции «Нелегал-2025» в Быховском районе

9 июля 2025
Читать новость
КОМИТЕТ ГОСКОНТРОЛЯ

На контроле – цифровизация региона!

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Молодежная диалоговая площадка о геноциде белорусского народа прошла в Казимировском лесу

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В ОАО “Обидовичи” приступили ко второму укосу трав

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Что нужно делать, чтобы вас не обманули мошенники?

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Ватрушка — не игрушка

9 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем