Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новостиТРАГІЧНЫ АДПАЧЫНАК

Два рыбакі былі знойдзены мёртвымі без прыкмет гвалтоўнай смерці ў аўтамабілі Volkswagen T4 Transporter на беразе вадаёма каля вёскі Гадылёва. У мікрааўтобусе выяўлена гарэлка з адкрытым газавым балонам, якой, відаць, абаграваліся жыхары Аршанскага раёна. Асноўная версія гібелі — атручэнне газам прапанам. Праводзіцца праверка, прызначаны шэраг экспертыз.

ПЕРАМОЖЦАМ – КУБАК

Напрацягу некалькіх тыдняў у раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ішлі спаборніцтвы па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў Быхаўшчыны. Сем каманд змагаліся за кубак старшыні райвыканкама. У выніку ўпартай барацьбы перамогу атрымала каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, другое месца заняла каманда ААТ “Торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”, на трэцяй пазіцыі апынулася каманда УКП “Жылкамгас”. Узнагароды пераможцам уручыў глава раёна Сяргей Ігнаценка. 

СВЯТА

Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і ў раённым цэнтры культуры прайшоў святочны канцэрт «Дзень сям’і – дзень радасці і шчасця». У зале была аформлена бібліятэчная выстава «Сям’я – утульны, цёплы дом». Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Ждан уручыла шматдзетным сем’ям падарункі, а таксама павіншавала з гэтым выдатным святам. Музыкальнымі нумарамі ў гэты дзень радавалі Алена Лінкевіч, Уладзімір Гашкоў, Аляксандра Купцова, Алена Сідарэнка, сёстры Вікторыя і Валерыя Усавы, а таксама сямейны дуэт Вячаслава і Алены Куляшовых.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы