Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новостиТРАГІЧНЫ АДПАЧЫНАК

Два рыбакі былі знойдзены мёртвымі без прыкмет гвалтоўнай смерці ў аўтамабілі Volkswagen T4 Transporter на беразе вадаёма каля вёскі Гадылёва. У мікрааўтобусе выяўлена гарэлка з адкрытым газавым балонам, якой, відаць, абаграваліся жыхары Аршанскага раёна. Асноўная версія гібелі — атручэнне газам прапанам. Праводзіцца праверка, прызначаны шэраг экспертыз.

ПЕРАМОЖЦАМ – КУБАК

Напрацягу некалькіх тыдняў у раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ішлі спаборніцтвы па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў Быхаўшчыны. Сем каманд змагаліся за кубак старшыні райвыканкама. У выніку ўпартай барацьбы перамогу атрымала каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, другое месца заняла каманда ААТ “Торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”, на трэцяй пазіцыі апынулася каманда УКП “Жылкамгас”. Узнагароды пераможцам уручыў глава раёна Сяргей Ігнаценка. 

СВЯТА

Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і ў раённым цэнтры культуры прайшоў святочны канцэрт “Дзень сям’і – дзень радасці і шчасця”. У зале была аформлена бібліятэчная выстава “Сям’я – утульны, цёплы дом”. Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Ждан уручыла шматдзетным сем’ям падарункі, а таксама павіншавала з гэтым выдатным святам. Музыкальнымі нумарамі ў гэты дзень радавалі Алена Лінкевіч, Уладзімір Гашкоў, Аляксандра Купцова, Алена Сідарэнка, сёстры Вікторыя і Валерыя Усавы, а таксама сямейны дуэт Вячаслава і Алены Куляшовых.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Ватрушка — не игрушка

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховский лесхоз напоминает: берегите лес от пожара

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховчане приняли участие в областном военно-спортивном турнире «Боевое братство»

9 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Вместе мы сильнее!

9 июля 2025
Читать новость
СПОРТ

Байдарочница Савчук стала чемпионкой Беларуси на 500-метровке

9 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп заявил, что может разбомбить Москву и Пекин

9 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем