Навіны Быхаўшчына

новости1ПРАФІЛАКТЫКА

Дарожна-транспартнае здарэнне ў нашы дні — не рэдкасць, і часта яго ўдзельнікамі з’яўляюцца самі дзеці. Менавіта для таго, каб пазбегнуць трагедыі, у СШ №3 для навучэнцаў 7-8 класаў было арганізавана прафілактычнае мерапрыемства “Азбуку дарожную ведаць трэба кожнаму” з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. Афіцэры нагадалі школьнікам пра бяспечныя паводзіны на вуліцах і дарогах, пра важнасць выкарыстання флікераў. Сустрэча прайшла вельмі цікава і, галоўнае, — карысна для дзяцей, якія атрымалі патрэбныя настаўленні ад інспектараў ДПС.

СПОРТ

Завяршылася абласная спартакіяда па вольнай барацьбе сярод школьнікаў 2002-2004 гг. нараджэння. І быхаўчане зноў прадэманстравалі дастойныя вынікі! Трэція месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Нікіта Храмянкоў, Улад Раманаў, Стас Алесаў, Насця Лебедзева і Аліна Пускова. На 2-м месцы апынулася Аляксандра Кіслякова. А ганаровыя 1-я месцы — у Нікі Дзем’янковай, Радаміры Смірновай, Таццяны Перцавай і Рыты Аседач.

ВІНШУЕМ

У Магілёве прайшло тэатральнае прадстаўленне “Вобразы мілыя роднага краю”. Яно з’явілася фіналам абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі», арганізаванага Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы. Падчас мерапрыемства прайшла цырымонія ўзнагароджання тэатральных калектываў, якія прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе. Народны тэатральны калектыў “Крыніца” Быхаўскага раённага цэнтра культуры ўзнагароджаны Дыпломам за папулярызацыю твораў Янкі Купалы.

МУЗЫЧНЫЯ ТЭАРЭТЫКІ

Сярод 100 удзельнікаў абласной алімпіяды па музычна-тэарэтычных дысцыплінах адзначаны веды пяці навучэнцаў Быхаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Паліна Гайдзіна і Ксенія Жолудзева, трэцяй ступені — Соф’я Вус, Сняжана Лагунова і Анастасія Бяляцкая.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Ватрушка — не игрушка

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховский лесхоз напоминает: берегите лес от пожара

9 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховчане приняли участие в областном военно-спортивном турнире «Боевое братство»

9 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Вместе мы сильнее!

9 июля 2025
Читать новость
СПОРТ

Байдарочница Савчук стала чемпионкой Беларуси на 500-метровке

9 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп заявил, что может разбомбить Москву и Пекин

9 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем