Навіны Быхаўшчыны

новостиСУПРАЦЬ ПАЖАРАЎ

Адразу шэрагу старшынь сельвыканкамаў аб’яўлена падзяка раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у пажарна-прафілактычнай рабоце, праведзенай у 2016 годзе. Узнагароджаны Алена Гардзіенка (Краснаслабодскі сельвыканкам), Генадзь Ліпуноў (Смаліцкі сельвыканкам), Валянціна Маскалёва (Ямніцкі сельвыканкам), Ніна Нужкова (Чарнаборскі сельвыканкам), Вячаслаў Сідарэнка (Навабыхаўскі сельвыканкам), Галіна Фурманава (Лудчыцкі сельвыканкам), Алег Шадурын (Абідавіцкі сельвыканкам), Алена Яніна (Холстаўскі сельвыканкам).

ПАВЫШАНАЯ ЎВАГА

З 28 красавіка па 6 мая ў раёне праводзіцца прафілактычная акцыя па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту «Адкрый сезон без парушэнняў». Дзяржаўтаінспекцыя плануе адпрацоўва-ць вуліцы населеных пунктаў, аўтамабільныя дарогі па выяўленні і спыненні парушэнняў вадзіцелямі мотатранспарту правілаў дарожнага руху, выкарыстоўваючы пры гэтым формы змешанага кантролю. Павышаная ўвага менавіта да гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху тлумачыцца недастатковым узроўнем дысцыплінаванасці матацыклістаў. З пачатку года ўжо выяўлена 21 парушэнне ПДР матацыклістамі, з іх у нецвярозым стане – 2, не мелі права кіравання – 5.

ПЕРШАЯ ПЕРАМОГА

На абласным конкурсе выканаўцаў на баяне і акардэоне Быхаўскі раён прадставілі выхаванцы Макранскай дзіцячай школы мастацтваў Вераніка Сямёнава і Максім Шпакаў, якія займаюцца ў класе настаўніка Вольгі Марачкоўскай. Навучэнцы выступілі ў намінацыі «баян» сярод 67 канкурсантаў. Яны ўпершыню ўдзельнічалі ў конкурсе абласнога ўзроўню і адразу занялі прызавыя месцы. Вераніка Сямёнава ўзнагароджана дыпломам.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы