Навіны Быхаўшчыны

новости2ГОД НАВУКI

Першыя годныя крокі ў навуцы зрабіў супрацоўнік Быхаўскага РАУС Рыгор Шубянок, студэнт Магілёўскага філіяла БІП, стаўшы прызёрам XXIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ. Яго даследаванне на тэму «Праблемы процідзеяння ган-длю людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь» удастоена Дыплома 3 катэгорыі.

ПАРУШЫЎ – АДКАЗВАЙ

Чарговы рэйд з мэтай своечасовага папярэджання ДТЗ з удзелам мотааматараў і веласіпедыстаў правялі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Як вынік, 6 з правераных быхаўчан пасля 11 складзеных адміністрацыйных пратаколаў атрымалі штрафы ад 5 да 20 б.в. Матацыкл аднаго з іх цяпер «прапісаўся» на штрафстаянцы. У гэтыя выхадныя дні ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, з прымяненнем скрытага кантролю, на грамадзянскіх аўтамабілях. Дарэчы, у апошні час інспектары ДПС актыўна выкарыстоўваюць індывідуальныя відэарэгістратары, якія дазваляюць весці здымку таго, што адбываецца на дзяжурстве, у тым ліку ў начны час. Так што будзьце ўважлівымі за рулём і спакойнымі ў час размовы з супрацоўнікамі міліцыі. 

НОВЫЯ ПЕРАМОГІ

У Маскве на традыцыйным юнацкім турніры па вольнай барацьбе «Дзень касманаўтыкі» быхаўчанка Наталля Варакіна заняла першае месца. А на алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат, якія адбыліся ў Магілёве, срэбраныя медалі атрымалі выхаванцы Быхаўскай ДЮСШ Дзяніс Мандрык і Аляксандра Кісялёва.

СПЯВАЙ, ГІТАРА!

У рамках Міжнароднага конкурсу «Рэнесанс гітары» адбыўся Міжнародны інтэрнэт-конкурс «Новы акорд 2017» на лепшае выкананне музыкі сучасных гітарных кампазітараў. Дыплома лаўрэата III ступені ў намінацыі «Ансамбль» удастоены навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў г. Быхава Ілля Батура і Кірыл Маргуноў.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Возобновлена работа лечебно-диагностического корпуса Быховской ЦРБ

8 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как избежать теплового удара: советы и рекомендации

8 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

США готовятся возобновить военную поддержку Украины

8 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Под особым контролем — маршрутки

8 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко ознакомился с состоянием дел на агрокомбинате “Заря”

8 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем