Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости2НЯЎДАЛЫ ПАЧАТАК

У нядзелю ў вёсцы Касічы адбыўся пажар. Загарэлася хата, якая належыць жыхарам Магілёва. Гаспадары распачалі дачны сезон, прыбіраліся на прысядзібным вучастку. Скончыўшы працу, вярнуліся дадому, і ўжо там даведаліся аб здарэнні. Пацярпелых няма, пашкоджаны дах, маёмасць. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

НАВЕСЦІ ПАРАДАК

На працягу тыдня на кожным з 150 грамадзянскіх могілкаў Быхаўскага раёна правядуць маніторынгі спецыяльна створаныя групы. Іх галоўная мэта – вызначыць стан месцаў пахавання для далейшага навядзення парадку. За могілкамі будуць таксама замацаваныя прадпрыемствы і арганізацыі раёна, якія акажуць садзеянне ў іх добраўладкаванні да Радаўніцы.

КАНФІСКАВАНЫ СТРЭЛЬБЫ

У ходзе асноўнага этапу спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Арсенал” супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Быхаўскага РАУС у мясцовага жыхара канфіскаваны незарэгістраваныя гладка-ствольныя паляўнічыя стрэльбы 16 калібра “ИЖ-К” і “ТОЗ-БМ”, а таксама 23 адзінкі боепрыпасаў і 150 гр. пораху.

НЕ ПАРУШАЙ!

З 13 па 23 красавіка на аўтамагістралі М-8 у раёне аграгарадка Следзюкі з 8.00 да 20.00 зноў будзе працаваць мабільны датчык кантролю хуткасці. Нагадваем, хуткаснае абмежаванне на дадзеным участку дарогі для легкавых і грузавых транспарт-ных сродкаў складае 60 км / г.

БЯСПЕКА ПРАЗ МАЛЮНАК

У навучэнцаў Быхаўскай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў — новыя дасягненні. У рамках абласнога конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей” у намінацыі “Прапаганда прамысловай бяспекі перавозкі небяспечных грузаў” Марыя Раманава ўзнагароджана Дыпломам II ступені за малюнак “Не жартуй з агнём”. Юная мастачка Аляксандра Кухціна таксама атрымала Дыплом у
намінацыі “Выратаванне на водах” за работу “Ад вады да бяды адзін крок”.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем