Навіны Быхаўшчына адным абзацам

Навіны Быхаўшчына адным абзацам

новГанаровае званне

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі Ганаровага звання “Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” удастоена дырэктар дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат” Зінаіда Пракаповіч. Віншуем з высокім дасягненнем!

Таленавітыя вынаходнікі

Быхаўчане прынялі ўдзел у абласным этапе конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці праекта Саюзнай дзяржавы «Таленты XXI стагоддзя». Навучэнец 9 класа гімназіі г. Быхава Мікалай Касцюкоў пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Анастасіі Адамчанкі распрацаваў праект пад назвай «Экагорад Эрыда — горад маёй будучыні». Адзінаццацікласнік УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №5» (г. Быхаў) Сцяпан Каржоў і выкладчык інфарматыкі і матэматыкі Андрэй Бельскі прадставілі мультымедыйную онлайн-экскурсію па музеі 57-ай МРАД.

Акцыя

Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам» распачалася на гэтым тыдні. Да 28 красавіка супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведаюць адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян, інвалідаў, а таксама сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, і дадуць рэкамендацыі па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля.

Вольны час

Літаратурная гульня «Вялікі сябар дзяцінства Карней Чукоўскі» да 135-годдзя пісьменніка праведзена ў Грудзінаўскай сельскай бібліятэцы-музеі. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў гульне-віктарыне і вясёлых конкурсах паводле яго твораў, з цікавасцю прагледзелі электронную прэзентацыю «Беражыце кнігу!». Потым частаваліся салодкімі прысмакамі.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы