Навіны Быхаўшчына адным абзацам

новости1ГАРАЧЫЯ СУТКІ

Адразу тры пажары ў адны суткі адбыліся на Быхаўшчыне ў сераду. У 12 гадзін дня на цэнтр аператыўнага кіравання ратавальнікаў трапіла паведамленне аб узгаранні ў Перакладавічах Следзюкоўскага сельсавета. У выніку знішчана веранда, пашкоджаны дах, перакрыццё і маёмасць у доме. Мяркуецца, прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Праз некалькі гадзін супрацоўнікі МНС выехалі на пажар у Хутар Ямніцкага сельсавета, дзе ў выніку здарэння пашкоджаны перакрыццё і маёмасць у доме. А ўвечары жыхары Верхняй Тошчыцы паведамілі аб пажары, які знішчыў жылы дом і хлеў. Прычына высвятляецца. На шчасце, ва ўсіх трох выпадках людзі не пацярпелі.

БЯСПЕКА НА СЕЛЬГАСРАБОТАХ

З 27 сакавіка па 28 красавіка праходзіць месячнік бяспечнай працы пры правядзенні масавых вясенне-палявых работ. У сувязі з гэтым у гаспадарках раёна назначаны адказныя службовыя асобы, распрацаваны мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне жыцця і здароўя сельскіх працаўнікоў. Праведзены пазапланавыя інструктажы па ахове працы. У ходзе месячніка ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу праводзяцца маніторынгі захавання нормаў і правілаў аховы працы.

ЮНЫ БІЛЬЯРДЫСТ

На гэтым тыдні ў Магілёве прайшоў адкрыты більярдны турнір па дысцыпліне “СВАБОДНАЯ ПІРАМІДА” сярод падлеткаў ва ўзросце 10-14 гадоў. Турнір праходзіў у напружанай і ўпартай барацьбе, без перапынкаў. Было згуляна больш за 100 гульняў. У фінале 2 месца заняў Уладзімір Бацвянкоў, прадстаўнік школы більярда Быхаўскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

 

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Возобновлена работа лечебно-диагностического корпуса Быховской ЦРБ

8 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как избежать теплового удара: советы и рекомендации

8 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

США готовятся возобновить военную поддержку Украины

8 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Под особым контролем — маршрутки

8 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко ознакомился с состоянием дел на агрокомбинате “Заря”

8 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем