Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости1ВЕДАЦЬ, КАБ НЕ ЗАХВАРЭЦЬ

Акцыя «Разам супраць туберкулёзу», прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы з гэтым захворваннем, прайшла ў краме «Суседзі». Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бальніцы і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі распавялі аб эпідсітуацыі па туберкулезу ў раёне і нагадалі, што трэба
своечасова праходзіць флюараграфію, каб не захварэць. Медработнікі і валанцёры Чырвонага Крыжа раздавалі лістоўкі і памяткі з азнакамляльнай інфармацыяй.

КОНКУРС

37 навучэнцаў фартэпіяннага аддзялення Дзіцячай школы мастацтваў удзельнічалі ў конкурсе «У рытме танца». Лепшае выкананне вызначалася прынцыпам сляпога праслухоўвання ўдзельнікаў. Усе пераможцы ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Астатнія навучэнцы таксама не засталіся паза ўвагай — ім уручаны дыпломы ўдзельнікаў конкурсу і памятныя сувеніры. 

ШЛЯХ У ПРАФЕСІЮ

У рамках прафарыентацыйнай работы вучні 7-х класаў сярэдняй школы №2 наведалі чыгуначную станцыю Быхаў. Яе начальнік Валерый Шыла паведаміў аб спецыфіцы працы чыгуначнага транспарту.

НЕВЕРАГОДНАЯ ГІСТОРЫЯ

Папулярную серыю раманаў англійскай пісьменніцы Джоан Кэтлін Роўлінг «Гары Потэр» на англійскай мове падарыў гарадской бібліятэцы-філіялу №49 мікрараёна Быхаў-1 быхаўчанін Аляксандр Квартальны. Прыхільнікаў неверагоднай гісторыі пра чараўнікоў запрашаюць знаёміцца з кнігамі.

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы