Навіны адным абзацам

новости1Узнагарода

На адзіным дні інфармавання ў працоўным калектыве лясгаса начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргей Каралёў ўручыў грамату і грашовую прэмію інжынеру па паляўнічай гаспадарцы ДЛГУ «Быхаўскі лясгас» Эдуарду Васіленку. Мужчына атрымаў узнагароду за садзейнічанне ў раскрыцці злачынства – дапамог міліцыіі затрымаць браканьера.

Абмежаванне хуткасці

 

Па 26 сакавіка ў Быхаўскім раёне будуць працаваць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці. У прыватнасці, на аўтамагістралі М8 на 273 — 400 км. каля аграгарадка Следзюкі. Час работы прыбораў — з 8.00 да 20.00. На гэтым дарожным участку дзейнічае абмежаванне максімальнай хуткасці руху для легкавых і грузавых аўтамабіляў — 60 км / г.

Манаскія пострыгі

Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаства Беларускага Экзархата, наведаў Свята-Узнясенскі Баркалабаўскі жаночы манастыр, дзе здзейсніў манаскія пострыгі сясцёр абіцелі.

За перамогай у Венгрыю

З добрымі вынікамі прыехалі выхаванкі Быхаўскай дзіцячай юнацка-спартыўнай школы з Пінску, дзе прайшло першынства Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе. Выпускніцы Кацярына Зубарэвіч і Юлія Пісарэнка заваявалі срэбраныя медалі, а Надзея Драгунова атрымала перамогу ў сваёй вагавой катэгорыі. Таму Надзея выступіць на спаборніцтвах па вольнай барацьбе ў Венгрыі, якія пачнуцца 28 сакавіка.

Чарговае дасягненне

Колькасць падпісчыкаў у афіцыйнай групе газеты “Маяк Прыдняпроўя” ў сацыяльнай сетцы “Одноклассники» дасягнула 2 тысяч чалавек. Варта заўважыць, што больш за 300 новых удзельнікаў суполкі далучыліся да групы літаральна за апошнія 2 месяцы. Запрашаем і вас!

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы