Навіны адным абзацам

новости1Крымінальная з’ява

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па арт. 205 ч.1 КК (крадзёж) у дачыненні да раней судзімага жыхара аграгарадка Абідавічы. 24-гадовы мужчына, разбіўшы шыбу, улез у хату аднавяскоўца і выкраў асабістыя рэчы і прадукты харчавання на суму 200 рублёў. Цяпер злачынцу пагражае крымінальная адказнасць у выглядзе штрафу або папраўчых работ на тэрмін да 2 гадоў, або арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да 4 гадоў, або пазбаўленне волі на гэты ж тэрмін.

Спорт і творчасць

У рамках конкурсу «Алімпійскае полымя запальвае сэрцы», абвешчанага алімпійскім камітэтам Беларусі, у катэгорыі «Полымя надзеі» другое месца прысуджана 14-га-доваму жыхару вёскі Глухі Андрэю Жодзіну. За работу пад назвай «Алімпійскае полымя запальвае сэрцы» падлетак адзначаны спецыяльным прызам ад НАК Беларусі, Белагра-прамбанка і дзіцячага фонду ААН.

Вярнуліся з кубкам

Каманда Быхаўскага райпо прыняла ўдзел у абласной спартакіядзе па міні-футболе сярод работнікаў спажывецкай кааперацыі вобласці. Спаборніцтвы праходзілі на стадыёне «Лакаматыў». Нашы футбалісты на чале са старшынёй праўлення Паўлам Пракоф’евым прадэманстравалі прыгожую і годную гульню. У выніку, каманда райпо заняла ганаровае 3 месца, заваяваўшы кубак па міні-футболе. А адзін з нашых футбалістаў, намеснік старшыні райпо Дзмітрый Кахнюк, прыме ўдзел у Рэспубліканскім турніры, прадстаўляючы магілёўскую каманду. Пажадаем перамогі!

Родная мова

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы метадысты раённага цэнтра культуры правялі для выхаванцаў дзіцячага садка №5 гульнёва-забаўляльную праграму “Гучы, родная мова”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі загадкі, якія правялі дзяцей вясёлымі сцяжынкамі па роднай мове, прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях “Міха -сёў лапцік”, ”Вясёлы капялюш”, “Слуцкія паясы”.Усе ўдзельнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з беларускімі казкамі “Каза манюка” і Рэпка”.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина празднует День народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялся автопробег, посвященный Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Делегация Быховского района на мероприятии, посвященном Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Встреча с молодыми специалистами города Быхова

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: нельзя рушить созданное до нас, надо это использовать, развивать, модернизировать 

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко предложил сформировать пантеон национальных героев и назвал главный критерий

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем