Навіны Быхаўскага краю

новости1Прызнаныя лепшымі

Быхаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь заняў I месца ў абласных спаборніцтвах сярод страявых падраздзяленняў міліцыі аховы вобласці і ўзнагароджаны граматай Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы. Таксама адзначаны наш экіпаж групы затрымання. Прызнаныя лепшымі па прафесіі міліцыянер-вадзіцель старшына Арцём Кляус і прапаршчык міліцыі Аляксандр Пастаялка.

Кожны дзень – асобны

У гімназіі нашага горада прайшоў тыдзень псіхалогіі. Удзельнікі рыхтавалі калажы, кветкі «Жаданняў і пажаданняў», адказвалі на філасофскія пытанні: «Што такое шчасце…?», «Што такое сяброўства…?» Прадстаўнікі ўсіх класаў прынялі ўдзел у займальнай гульні «Следапыты». Працягам тыдня стаў псіхалагічны КВЗ для вучняў 9-10 класаў. Не абыйшлося і без флэшмобу. Хлопцы, якія прынялі ў ім удзел, падарылі сваім сябрам зарад энергіі і пазітыву. На ўрачыстым закрыцці тыдня псіхалогіі самых актыўных удзельнікаў узнагародзілі спецыяльнымі статуэткамі.

Значны ўклад

Па выніках працы за 2016 год за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк» Ганаровай граматай і грашовай прэміяй Магілёўскага абласнога ўпраўлен-ня ўзнагароджана дырэктар ЦБП № 706 філіяла № 700 ААТ АБ «Беларусбанк» Ларыса Панкова.

Адраджаецца Батлейка

Метадысты Быхаўскага раённага цэнтра культуры для дзяцей малодшых класаў СШ №3 правялі гульнёва-пазнавальную праграму “Адраджаецца Батлейка”. Дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення батлеечнага тэатра, паказалі некалькі казачных пастановак. Адна з якіх, казка ”Каза- манюка”, запісана са слоў мясцовай жыхаркі вёскі Баркалабава. Хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі ў беларускія гульні. А таксама паглядзелі выставу “Беларускія абрадавыя лялькі”, дзе даведаліся аб гісторыі стварэння абрадавых лялек.

Сумесная дапамога

У гарадской бібліятэцы-філіяле №49 мікрараёна Быхаў-1 прайшло пасяджэнне экалагічнага клуба «Расінка». Бібліятэкары Святлана Вашукевіч і Марына Марчанка, дэманструючы прэзентацыю «Зімуючыя птушкі нашага горада», распавялі дзецям, як птушкі перажываюць маразы, а таксама раздалі ім памяткі «Як правільна карміць птушак». Удзельнікі пасяджэння пагулялі ў гульню «Працягні прыказку», адказалі на пытанні тэсту «Вось дык птушка». Каб палегчыць жыццё птушак зімой, дзеці зрабілі кармушкі і развесілі іх каля сваіх дамоў, каб надалей весці ўлік — якія птушкі найбольш карыстаюцца дапамогай.

Плённае супрацоўніцтва

На днях за ўдзел у конкурсе і плённае супрацоўніцтва ўзнагароджана Дыпломам рэдактар аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем рэдакцыі газеты «Маяк Прыдняпроўя» Кацярына Свірыдзенка. Узнагароду ад Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» ёй уручыла начальнік РУПС Жанна Ільіна.

 

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем