Навіны Быхаўскага краю

новости1Прызнаныя лепшымі

Быхаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь заняў I месца ў абласных спаборніцтвах сярод страявых падраздзяленняў міліцыі аховы вобласці і ўзнагароджаны граматай Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы. Таксама адзначаны наш экіпаж групы затрымання. Прызнаныя лепшымі па прафесіі міліцыянер-вадзіцель старшына Арцём Кляус і прапаршчык міліцыі Аляксандр Пастаялка.

Кожны дзень – асобны

У гімназіі нашага горада прайшоў тыдзень псіхалогіі. Удзельнікі рыхтавалі калажы, кветкі «Жаданняў і пажаданняў», адказвалі на філасофскія пытанні: «Што такое шчасце…?», «Што такое сяброўства…?» Прадстаўнікі ўсіх класаў прынялі ўдзел у займальнай гульні «Следапыты». Працягам тыдня стаў псіхалагічны КВЗ для вучняў 9-10 класаў. Не абыйшлося і без флэшмобу. Хлопцы, якія прынялі ў ім удзел, падарылі сваім сябрам зарад энергіі і пазітыву. На ўрачыстым закрыцці тыдня псіхалогіі самых актыўных удзельнікаў узнагародзілі спецыяльнымі статуэткамі.

Значны ўклад

Па выніках працы за 2016 год за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк» Ганаровай граматай і грашовай прэміяй Магілёўскага абласнога ўпраўлен-ня ўзнагароджана дырэктар ЦБП № 706 філіяла № 700 ААТ АБ «Беларусбанк» Ларыса Панкова.

Адраджаецца Батлейка

Метадысты Быхаўскага раённага цэнтра культуры для дзяцей малодшых класаў СШ №3 правялі гульнёва-пазнавальную праграму “Адраджаецца Батлейка”. Дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення батлеечнага тэатра, паказалі некалькі казачных пастановак. Адна з якіх, казка ”Каза- манюка”, запісана са слоў мясцовай жыхаркі вёскі Баркалабава. Хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі ў беларускія гульні. А таксама паглядзелі выставу “Беларускія абрадавыя лялькі”, дзе даведаліся аб гісторыі стварэння абрадавых лялек.

Сумесная дапамога

У гарадской бібліятэцы-філіяле №49 мікрараёна Быхаў-1 прайшло пасяджэнне экалагічнага клуба «Расінка». Бібліятэкары Святлана Вашукевіч і Марына Марчанка, дэманструючы прэзентацыю «Зімуючыя птушкі нашага горада», распавялі дзецям, як птушкі перажываюць маразы, а таксама раздалі ім памяткі «Як правільна карміць птушак». Удзельнікі пасяджэння пагулялі ў гульню «Працягні прыказку», адказалі на пытанні тэсту «Вось дык птушка». Каб палегчыць жыццё птушак зімой, дзеці зрабілі кармушкі і развесілі іх каля сваіх дамоў, каб надалей весці ўлік – якія птушкі найбольш карыстаюцца дапамогай.

Плённае супрацоўніцтва

На днях за ўдзел у конкурсе і плённае супрацоўніцтва ўзнагароджана Дыпломам рэдактар аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем рэдакцыі газеты «Маяк Прыдняпроўя» Кацярына Свірыдзенка. Узнагароду ад Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» ёй уручыла начальнік РУПС Жанна Ільіна.

 

 

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

В Музее Славы Могилевщины заработал сайт

8 июля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Общественная приемная профсоюзов по вопросам торговли бдет рабатать 10 июля

8 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 8 июля

8 июля 2025
Читать новость
80 мирных лет

Поднятием флага поискового клуба «Виккру» началась Вахта Памяти на нашей земле

8 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Кому положена материальная помощь к школе, как ее получить и куда обращаться: узнали в Минтруда

8 июля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

TikTok планирует запустить новую версию приложения для США

8 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем