Навіны Быхаўскага краю адным абзацам

новости2На аздараўленні

З пачатку года праз прадстаўніцтва абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ўжо прайшлі аздараўленне 426 дзяцей з Быхаўскага раёна. Школьнікі пабылі ў санаторыях «Свіслач», «Сосны», рэабілітацыйным аздараўленчым цэнтры «Ждановічы», а дзеці дашкольнага ўзросту зараз праходзяць аздараўленне ў санаторыі «Вясёлка». 108 навучэнцаў з Навабыхаўскага ВПК і гімназіі г. Быхава выехалі ў санаторый «Нарачанскі бераг». У наступным месяцы навучэнцы змогуць аздаравіцца таксама і за межамі рэспублікі — у санаторыі «Беларусь» г. Сочы.

Узнагарода

Граматай і пераходзячым кубкам Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь узнагароджана Быхаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы, якое заняла першае месца за 2016 г. у аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю спартыўна-масавай работы і прафесійнай падрыхтоўкі сярод падраздзялен-няў аховы III групы.

Прафарыентацыя

У гарадскіх установах адукацыі метадысты раённага цэнтра культуры правялі гадзіны прафарыентацыі, з мэтай дапамагчы заахвоціць малых сваёй прафесіяй. З дзевяцікласнікамі першай гарадской школы сустрэліся Алена Цыганова і Аляксандра Казялец. Навучэнцаў сярэдняй школы №3 наведала Лілія Мамонава. Работнікі культуры распавялі навучэнцам аб спецыяльнасцях і напрамках, па якіх ідзе набор ва ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва».

Перамогі

Міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці героя-падводніка Анатоля Іспянкова сабраў у Віцебску больш за 200 юных атлетаў. Беларускія спартсмены з Оршы, Сянно, Бешанковічаў і Быхава змагаліся за першынства з мацнейшымі барцамі Расіі і Латвіі. Выпускнік Быхаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, а зараз навучэнец Віцебскага Дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Дзяніс Мандрык у ходзе ўпартай барацьбы заваяваў бронзавы медаль. Перад гэтым Дзяніс адзначыўся на яшчэ адным турніры ў Оршы, дзе заняў ганаровае 1 месца. 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы