Навіны адным абзацам

новости2У РУЖЖО!

Быхаўскі райваенкамат учора правёў маштабныя заняткі па мабілізацыі і баявой гатоўнасці ваеннаслужачых запасу. За дзень да таго дзясяткі ваеннаабавязаных, працуючых у самых розных арганізацыях і ўстановах раёна, атрымалі павесткі з патрабаваннем з’явіцца ў зборным пункце – раённым цэнтры культуры. Дэталяў трэніровачнага збору, які, дарэчы, ахапіў усю рэспубліку, ваенныя не агучваюць, але адзначаюць – усе задачы, даведзеныя да Быхаўшчыны, паспяхова выконваюцца.

СЕМІНАР

Адукацыйны семінар «Паталагічныя звычкі дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту» прайшоў у Быхаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Спецыялісты паднялі актуальныя пытанні, якія тычацца выхавання дзяцей, атрымалі патрэбную і карысную інфармацыю, абмяняліся вопытам. У семінары прынялі ўдзел псіхатэрапеўт Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы Жанна Гукасава і клірык іерэй Свята-Спаскай Царквы Ігар Аліферчык.

РАСТВО ДЛЯ ЎСІХ

У межах акцыі «Калядны падарунак» настаяцель храма Святой Жываначальнай Троіцы пратаіерэй Мікалай і першы сакратар РК ГА «БРСМ»Павел Кузняцоў наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Быхаўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пратаіерэй Мікалай уручыў прысутным салодкія падарункі, распавёў гісторыю свята Раства Хрыстова. Словы віншавання выказаў і Павел Кузняцоў. Завяршылася святочная сустрэча выступленнем удзельніц царкоўнага хору, якія выканалі песні аб Нараджэнні Хрыста.

З НАВАСЕЛЛЕМ

Прыемным Калядным падарункам для супрацоўнікаў Следчага камітэта стаў пераезд у новы будынак. Цяпер камітэт будзе размяшчацца ў памяшканні Белаграпрамбанка па адрасе: вуліца Савецкая, 2А. Графік працы застаўся тым жа: з 9 да 18 гадзін, абед з 13 да 14 гадзін.

АБЛАСНАЯ ПЕРАМОГА

Сярод 18 філіялаў ААТ «Бабушкіна крынка» адбыўся конкурс на лепшае навагодняе ўпрыгожванне адміністрацыйных будынкаў. Па выніках конкурсу першае месца заняў філіял «Быхаўскі». Калектыў узнагароджаны адпаведным дыпломам і грашовай прэміяй.

КОНКУРС

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае афармленне ўстаноў адукацыі, спорту і турызму да Новага года і Калядаў. Пераможцам у першай намінацыі стала ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Быхава». У другой — ДУА «Яслі-сад №1«Вясёлка» г. Быхава», у трэцяй — Быхаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем