Быхов: Новостной телетайп

Быхов: Новостной телетайп

5

У більярдным турніры “Маленькі прынц”, які прайшоў у Магілёве, удзельнічалі і выхаванцы быхаўскай школы більярда пад кіраўніцтвам Паўла Андрыянава. Уладзімір Батвенкоў і Рыгор Лявіцкі занялі 4 і 5 месцы адпаведна. Трэба адзначыць, што для таго параўнальна невялікага тэрміну, колькі трэніруюцца быхаўскія хлопцы, гэта дастойны вынік.

***

Падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю турыстычна-краязнаўчай працы сярод устаноў дадатковай адукацыі па выніках вучэбнага года 2015-2016. У намінацыі “Краязнаўчая работа” першае месца заняў Быхаўскі цэнтр турызма, краязнаўства і экскурсій. У агульным заліку быхаўчане трэція. Установа ўзнагароджана дыпломам упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

***

У Макранскім сельскім доме культуры адбыўся сольны канцэрт Настассі Румілавай – настаўніцы дзіцячай школы мастацтваў. На думку арганізатараў творчага вечару, новая форма працы дазволіць вучням адчуць, як цёпла прымаюць прафесійных выканаўцаў гледачы і дадаць матывацыі да творчай самарэалізацыі школьнікаў.

***

Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Ісаенка атрымаў нечаканую перамогу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях”. Ён стаў першым у намінацыі «Журналісцкае расследванне».

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы