Мітынг памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у в. Студзёнка

Мітынг памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у в. Студзёнка

Мітынг памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны вёскі Студзёнка прайшоў пад назвай “Ніколі не забудзем”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, культуры, ветэраны вайны, моладзь, мясцовыя жыхары.

Студенка 061

Для вёскі Студзёнка 26 чэрвеня 1942 года — трагічная дата. У гэты дзень былі па-зверску забіты, спалены жывымі 442 жыхары. Фашысты знішчылі веску цалкам. На абелісках — імёны бязвінных ахвяр той жудаснай трагедыі. Праз гады вёска Студзёнка адрадзілася з руін і попелу. Кожны год каля помнікаў і брацкіх магіл збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць спаленых жыхароў вёскі.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня раённага Савету дэпутатаў Нэла Шунькіна адзначыла, што, нягледзячы на аддаленасць падзей, дагэтуль не суціхае ў сэрцах людзей боль страт. Наш абавязак — захоўваць памяць пра ахвяр, перадаваць з пакаленне ў пакаленне, каб нашчадкі ведалі, што такое фашызм, як гэта страшна і як важна зрабіць усё, каб такое больш ніколі не паўтарылася.

Старшыня Чарнаборскага сельвыканкама Ніна Нужкова ў сваім выступленні на мітынгу звярнулася да гістарычных падзей. Нагадала, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны за тры гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі фашысты ператварылі ў руіны 209 гарадоў, знішчылі 9200 вёсак, расстралялі, павесілі, замучалі і спалілі звыш 2 мільёнаў 200 тысяч грамадзянаў Беларусі.

Каб больш людзі не ведалі вайны, каб жылі пад мірным небам прагучалі шчырыя пажаданні ад настаўніцы ДУА “Глухскі ВПК  дзіцячы сад-сярэдняя школа” Ірыны Камышанцавай і вучаніцы гэтай жа ўстановы Анастасіі Акуловіч.

Студенка 024

У памяць аб ахвярах вёскі Студзенка адбылася хвіліна маўчання. Да помнікаў і абеліскаў удзельнікі мітынгу ўсклалі гірлянды і кветкі.

Наталля ЛЕВАЧКОВА.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем