Надвор’е спрыяе, а вясковец гуляе?..

indexЧым цяплей надвор’е, тым актыўней наводзіцца парадак на вуліцах і ў скверах горада, у дварах шматкватэрных жылых дамоў, каля прыватных домаўладанняў і ў сельскіх населеных пунктах.

У мінулую пятніцу паўсюдна прайшоў планавы санітарны дзень, дзе-нідзе людзі працавалі ў суботу, а ў панядзелак, на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Сяргея Ігнаценкі, зноў абмяркоўвалі навядзенне парадку на зямлі.

Першай гамонку павяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Нэла Шунькіна. Яна адразу зрабіла выснову, што, наведаўшы шэраг сельсаветаў, пераканалася: сельвыканкамы могуць і абавязаны арганізаваць работу лепей. І даказала гэта на прыкладзе Чырвонаслабодскага, Лудчыцкага, Смаліцкага сельсаветаў, а старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка назваў яшчэ і Холстаўскі сельсавет, тэрыторыю якога прыбіраюць больш за ўсяго людзей, але яны пачынаюць свой працоўны дзень пазней, а заканчваюць значна раней, чым трэба. Ды і не надта шчыруюць. А мы ж наводзім парадак у сваім доме пад назваю раён, у якім жывём, і гэтае жыццё абавязаны зрабіць утульным.

Кіраўніка раёна дапоўніў яго намеснік Аляксандр Папкоў, які напомніў аб 30-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якую сустрэнем 26 красавіка. Кожная арганізацыя ведае, што ёй трэба зрабіць згодна існуючага агульнараённага плана мерапрыемстваў. І мы ўсё намечанае павінны зрабіць.

Па накірунках сваёй дзейнасці казалі таксама намеснікі старшыні райвыканкама Аляксей Траццякоў, Уладзіслаў Грыбанаў, галоўны санітарны ўрач раёна Мікалай Мацвееў, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ясеў, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Анфісаў, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Жалабкевіч, начальнік землеўпарадчай службы райвыканкама Нэла Пархамовіч.

Варта асобна выдзеліць агляд спраў у аграрным сектары эканомікі раёна за прайшоўшы тыдзень, зроблены першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрыем Ждановічам. Юрый Сцяпанавіч выказаў незадаволенасць тым, што не вывозяць на палеткі арганіку СВК “Быхаўскі” і ААТ “ПМК-85 Водбуд”, хаця ў іх ёсць паліва, што марудна вядзецца ворыва глебы пад сяўбу яравых культур. За тыдзень змаглі ўзараць толькі 23 працэнты ад патрэбнай плошчы, а гэта вельмі мала.

Прамоўцу дапоўніў Сяргей Ігнаценка, які прама сказаў, што за дзень сельгасарганізацыі ўзорваюць 300 гектараў глебы. У нядзелю, да прыкладу, на ворыве было задзейнічана 19 энерганасычаных трактараў ды з дзясятак, не меней, звычайных. Дзённая норма выпрацоўкі на энерганасычаны трактар —25 гектараў. Вось і лічыце. Дык як гэта разумець?

У бліжэйшыя дні неабходна закончыць  падкормку азіміны, бо калі так не зробім, атрымаем болей саломы, чым зерня.

На 800 гектарах пасеялі ўжо ярыну. Акрамя ўпамянёных СВК “Быхаўскі”, ААТ “ПМК-85 Водбуд”, якія пакуль не сеюць раннія каласавыя, астатнія гаспадаркі займаюцца сяўбою.

Неабходна падкарміць угнаеннямі пашу і азімыя культуры, якія днямі пачнем скормліваць дойнаму статку. Марудзіць нельга, бо за прайшоўшы тыдзень вытворчасць малака, а значыць і яго рэалізацыя, знізілася на 3 тоны. Цяпер страчаныя тоны патрэбна вярнуць.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка, дапаўняючы Юрыя Ждановіча, сказаў, што больш падрабязна аб усіх праблемных пытаннях аграпрамысловага комплексу прынцыпова пагамонім у бліжэйшыя дні на выязной калегіі райсельгасхарчу.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024
СПОРТ

Арина Соболенко – в четвертьфинале турнира WTA в Мадриде

30 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае представили робота-домохозяина. ВИДЕО

30 апреля 2024
В МИРЕ

Германия передала новый пакет военной помощи Украине, включающий БМП Marder и снаряды для Leopard 2

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

30 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Почему кофе бодрит не всех: как напиток может влиять на самочувствие человека

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат назвал сферы, в которых трудится больше всего белорусов

30 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Костюковичах продемонстрировали новую автолавку Белкоопсоюза

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

30 апреля 2024