У аграгарадку Абідавічы прайшлі ў мінулую суботу раённыя “Дажынкі” (фото)

У аграгарадку Абідавічы прайшлі ў мінулую суботу раённыя “Дажынкі” (фото)

Урачыста, весела і каларытна прайшлі ў мінулую суботу раённыя “Дажынкі”. Галоўнае свята хлебаробаў праводзілася ў аграгарадку Абідавічы. І нават дождж не стаў яму вялікай перашкодай.

DSC_0075

Святочны настрой адчуваўся ў Абідавічах з самага ранку. Сімволіка ”Дажынак”, сельскагаспадарчая тэхніка, музыка, мноства людзей, якія прыехалі павесяліцца разам з працаўнікамі палёў. Сярод удзельнікаў свята бачны перадавікі, на якіх чырвоныя стужкі пераможцаў спаборніцтва, а ўрачыстае шэсце адкрылі хлебаробы СВК “Абідавічы” са сваім старшынёй Сяргеем Лапуновым. Яны ўнеслі важкі ўклад у раённы каравай. Сёлета ён склаў 8 365 тон зерня. Наступнымі віталі дэлегацыі СВК “Валадарскі”, філіяла СК “Дуброва” ААТ “Магілёўліфтмаш”, СВК “Навабыхаўскі”, ААТ “Вараніно”, філіял “Макранскі” ААТ «Быхаўскі КАСЗ», філіял “Лудчыцы” ААТ “Быхаўрайаграпрмтэхзабеспячэнне”, СВК “Следзюкі”, СВК “Быхаўскі”, ААТ ПМК – 85“Водбуд”, моладзь.

DSC_0052

Перш чым пачалося ўшанаванне герояў жніва ганаровае права ўзняць сцяг раённага фестывалю — кірмашу працаўнікоў вескі “Дажынкі – 2015” далі пераможцу раённага  спаборніцтва на жніве, старшаму камбайнеру філіяла “Макранскі” ААТ «Быхаўскі КАСЗ» Сяргею Сцяпанаву.

DSC_0114

Разам з хлебаробамі — старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай  абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка, галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна – кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Валянціна Шэргілашвілі, глава дэлегацыі  аўтаномнага тэрытарыяльнага аб’яднання Гагаузія Рэспублікі Малдова Віталій Влах , член прэзідыума Магілёўскага  абкама прафсаюза, старшыня прафсаюзнай арганізацыі булачна-кандытырскай кампаніі “Дамачай” Аляксандр Рабаў, дырэктар ААТ “Магілёўміжрайаграсэрвіс” Алег Грудаў, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Магілеўскага райвыканкама Дзмітрый Зайцаў, старшыня СВК “Палыкавічы” Магілёўскага раёна Сцяпан Палоннікаў,  намеснік старшыні Слаўгарадскага райвыканкама Аляксандр Асмалоўскі, намеснік старшыні Кіраўскага райвыканкама Вячаслаў Нявінскі.

DSC_0191

Каравай з мукі новага ўраджаю ад працаўнікоў вёскі прыняў старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка.

DSC_0128

Затым кіраўнік раёна са славамі словамі павагі і ўдзячнасці звярнўуся да працаўнікоў жніва. Ён сказаў, што заўсёды ў народзе паважалі сялянскую працу і менавіта сялянства было трывалай апорай дзяржавы. Ад стану аграрнай галіны і цяпер залежыць сацыяльна-эканамічны дабрабыт краіны, кожнага яе жыхара.Намалот у 40 625 тон зерня — такі вынік быхаўскіх хлебаробаў на жніве-2015.

DSC_0198

У адрас перадавікоў казалі словы падзякі і віншаванняў госці свята. Яны адзначылі, што сёлетняя ўборачная кампанія выставіла рэальныя адзнакі арганізатарскім здольнасцям кіраўнікоў гаспадарак і спецыялістаў, праверыла ступень узаемадзеяння розных структур кіравання, уменне механізатараў і надзейнасць уборачнай тэхнікі.

DSC_0162

На “Дажынкі”, на жаль, не змагла прыехаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук, але хлебаробы не засталіся без яе увагі. Старшыня раённага Савета  дэпутатў Нэла Шунькіна зачытала віншавальнае пісьмо ад яе, а таксама  уручыла каштоўны падарунак старшаму камбайнеру СВК “Абідавічы”  Аляксею Сыцікаву.

Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай  абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка за шматгадовую добрасумленную працу ў сельскай гаспадарцы раёна і высокія вынікі на ўборцы ўраджаю ўручыла Ганаровую грамату  Магілеўскага аблвыканкама  вадзіцелю  ААТ “Вараніно” Алегу Мамкову.

Грашовай прэміяй Магілёўскага аблвыканкама ўзнагародзілі  экіпаж зернеуборочнага камбайна філіяла “Макранскі” ААТ «Быхаўскі КАСЗ» у складзе старшага камбайнера Сяргея Сцяпанава і камбайнера Мікалая Рудкоўскага.

DSC_0170

Ганаровыя граматы камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Магілёўскага аблвыканкама  за высокае прафесійнае майстэрства, важкі ўклад ва ўборку ўраджаю ўручылі трактарысту – машыністу філіяла СК “Дуброва” ААТ “Магілёўліфтмаш” Дзмітрыю Даніліну, трактарысту – машыністу СВК “Следзюкі” Васілю Ляоцкаму, вадзіцелю гэтага СВК Аляксандру Саўкіну, трактарысту – машыністу ААТ “Вараніно”Мікалаю Перепечыну.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўражаю зерневых і зернебабовых культур Дыпломам першай ступені раённага выканаўчага камітэта  ўзнагародзіў  экіпаж зернеўборачнага камбайна філіяла “Макранскі” ААТ «Быхаўскі КАСЗ» у складзе старшага камбайнера Сяргея Сцяпанава і камбайнера Мікалая Рудкоўскага, Дыпломам другой ступені — старшага камбайнера Сяргея Будзянкова з філіяла “Лудчыцы” ААТ “Быхаўрайаграпрмтэхснаб”, а Дыплом трэцяй ступені атрымаў экіпаж зернеўборачнага камбайна СВК “Абідавічы” у складзе старшага камбайнера Васіля Ганчарова і камбайнера Віталя Капорыкава.

DSC_0226

Узнагародзілі таксама і тых, хто адвозіў зерне ад камбайнаў, перамог у спаборніцтве.

Дыплом першай ступені раённага выканаўчага камітэта атрымаў трактарыст – машыніст  СВК “Абідавічы” Мікалай Бутрамееў, а Дыплом другой ступені— трактарыст-машыніст  СВК “Валадарскі” Міхаіл Марозаў.

Дыпломам першай ступені райвыканкама ўзнагародзілі звяно аператараў зернесушыльнага укомплексу філіяла СК “Дуброва” ААТ “Магілёўліфтмаш” у складзе Анатоля Рыбалкі, Сяргея Сіпакова і Аляксандра Абрамчыкава, Дыпломам другой ступені — звяно аператараў ААТ “Вараніно” у складзе Віктара Дваракова,  Андрэя Конева, Сяргея Стукачова і Мікалая Падголіна, а Дыплом трэццяй ступені атрымалі аператары СВК “Валадарскі” Мікалай Кажамяка, Кірыл Кажамяка, Андрэй Шылін і Юрый Асіпенка.

DSC_0210

На жніўных палетках не падвяла і моладзь.

Дыпломам першай ступені раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны маладзёжны экіпаж у складзе старшага камбайнера Андрэя Дзеляшкова і камбайнера Яўгена Клімава, Дыпломам другой ступені — старшы камбайнер Яўген Нікіцін з філіяла СК “Дуброва” ААТ “Магілёўліфтмаш”, Дыпломам трэцяй ступені — маладзёжны экіпаж у складзе старшага камбайнера Аляксандра Петрушкова і камбайнера Дзмітрыя Трубіцкага з філіяла “Макранскі” ААТ «Быхаўскі КАСЗ».

Дыпломы першай і другой ступеняў раённага выканаўчага камітэта атрымалі вадзіцелі філіяла “Макранскі” ААТ «Быхаўскі КАСЗ» Арцём Смычкоў і Вадзім Марыконь, Дыплом трэццяй ступені — вадзіцель СВК “Следзюкі” Дзмітрый Міранцоў.

DSC_0246

За высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны раёна Падзяка раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена Валерыю Варанчукову, Леаніду Саранкову, Міхаілу Шаўцову, Дзмітрыю Дзенісенку, Мікалаю Кузьмічову, некаторым іншым хлебаробам.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка ўручыў таксама грашовыя прэміі школьнікам, якія ў час жніва старана працавалі ў гаспадарках.

На свяце першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрый Ждановіч абвясціў вынікі раённага конкурсу аратых.

DSC_0324

Першае месца ў катэгорыі трактарыстаў-машыністаў, якія працуюць з васьмікорпуснымі плугамі, заняў Павел Казюлька з СВК “Навабыхаўскі”, другім стаў Міхаіл Паўлаў з СВК “Валадарскі”, а трэцім — Ігар Быкаў з СВК “Абідавічы”.

У катэгорыі трактарыстаў-машыністаў, якія працуюць з чатырохкорпуснымі плугамі, перамог Аляксандр Біркос з СВК “Навабыхаўскі”, другое месца заняў Валерый Мурашка з філіяла СК “Дуброва” ААТ “Магілёўліфтмаш”, трэцім стаў Вячаслаў Кадушкін з філіяла “Лудчыцы” ААТ “Быхаўрайаграпрмтэхзабеспячэнне”.

За выдатныя вынікі ў працы, прафесійнае майстэрства, важкі ўклад у агульны каравай член прэзідыума Магілёўскага  абкама прафсаюза, старшыня прафсаюзнай організацыі булачна-кандытырскай кампаніі “Дамачай” Аляксандр Рабаў узнагародзіў Дыпломам Магілёўскага  абкама прфсоюза  аграпрамысловага комплексу старшыню пярвічнай прафсазнай арганізацыі ААТ “Вараніно” Алену Шушлакову і вадзіцеля СВК “Абідавічы” Віктара Філіпчанку.

Падвялі таксама вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне. У гэтым годзе Дыплом першай ступені раённага выканаўчага камітэта атрымала Людміла Багдановіч з аграгарадка Баркалабава, Дыплом другой ступені — Алена Казлова з вёскі Ніканавічы, Дыплом трэццяй ступені — Васіль Міхаленка з пасёлка Гроні.

DSC_0110

Рупліўцы хлебнай нівы прымалі ў гэты дзень шчырыя віншаванні не толькі ад прадстаўнікоў улады, але і ад артыстаў. Святочную атмасферу стваралі вядомыя на Быхаўшчыне і за яе межамі калектывы “Ліра”, “Гаспадыня”, “Багатуха”, трыо “Крэатыў”, а таксама салісты Алена Высачынская, Вольга Гарбачова, іншыя выканаўцы.

Удзельнікі свята мелі магчымасць наведаць падворкі з рознымі прысмакамі сельскагаспадарчых, а таксама гандлёвых арганізацый, розныя творчыя выставы.

DSC_0348

Сімвал  раённага свята “Дажынкі-2015” перайшоў да гаспадароў свята ў наступным годзе. Дажыначны сноп і вымпел старшыня Абідавіцкага  сельскага Савета Алег Шадурын і старшыня СВК “Абідавічы” Сяргей Лапуноў перадалі  старшыні Смаліцкага сельскага Савета Ніне Клімянковай і дырэктару ААТ “Вараніно” Анатолю Тумакову.

DSC_0070

DSC_0083

DSC_0104

DSC_0105

DSC_0280

DSC_0345

DSC_0360

DSC_0285

DSC_0358

DSC_0352

Сяргей АНДРЭЕЎ,

Кацярына Свірідзенка (фота).

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024
СПОРТ

Арина Соболенко – в четвертьфинале турнира WTA в Мадриде

30 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае представили робота-домохозяина. ВИДЕО

30 апреля 2024
В МИРЕ

Германия передала новый пакет военной помощи Украине, включающий БМП Marder и снаряды для Leopard 2

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

30 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Почему кофе бодрит не всех: как напиток может влиять на самочувствие человека

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат назвал сферы, в которых трудится больше всего белорусов

30 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Костюковичах продемонстрировали новую автолавку Белкоопсоюза

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

30 апреля 2024