День белорусской письменности: полная программа праздника в Костюковичах

ПРАГРАМА СВЯТА
4 ВЕРАСНЯ
11.15 — 12.00 | Адкрыццё прэс-цэнтра
📍 УА «Касцюковіцкая раённая дзяржаўная гімназія» (вул. Спартыўная, 5)
12.00 — 14.00 | Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў і перакладчыкаў
📍 Касцюковіцкі раённы цэнтр культуры (вул. Зіньковіча, 109)
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Касцюковіцкія чытанні – 2026»
📍 Касцюковіцкая дзіцячая школа мастацтваў (вул. Ленінская, 19)
5 ВЕРАСНЯ
Асноўныя мерапрыемствы
8.30 | Святочная служба
📍 Свята-Крыжаўзвіжанскі храм (вул. Ленінская, 92)
12.00 — 13.30 | УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXXIII ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА «Родная мова – мова шчаслівых людзей»
Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі
📍 Галоўная сцэна (вул. Ленінская, 93, каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама)
13.30 — 13.45 | Урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Алесь і Алеся»
📍 Плошча насупраць будынка Касцюковіцкага райвыканкама (вул. Ленінская, 93)
13.45 — 14.00 | Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанага Дню беларускага пісьменства
📍 Плошча насупраць будынка Касцюковіцкага райвыканкама (вул. Ленінская, 93)
14.00 — 16.00 | Прэзентацыя кніг «Касцюковіцкі край», «Тут, дзе Бесядзь цячэ», «Касцюковічы – мой родны край»
Перадача кніг ад ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
📍 Фестываль кнігі і прэсы, павільён Магілёўскай вобласці, пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
14.00 — 15.00 | «Дарогамі жыцця Мікалая Чаргінца: памяці народнага пісьменніка Беларусі»
16.00 — 17.00 | Гала-канцэрт рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»
📍 Касцюковіцкая дзіцячая школа мастацтваў (вул. Ленінская, 19)
📍 Галоўная сцэна (вул. Ленінская, 93, каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама)
15.00 — 15.40 | Прэзентацыя экспазіцыі фестываля паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг»
📍 Касцюковіцкі краязнаўчы музей (вул. Ленінская, 21)
15.40 — 16.00 | Ускладанне кветак да Вечнага агню на мемарыяльным комплексе ў гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
📍 вул. Ленінская
19.30 — 21.00 | Святочны гала-канцэрт XXXIII ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
Перадача вымпела гораду – сталіцы Дня беларускага пісьменства 2027 года
📍 Галоўная сцэна каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама
21.00 | Святочны феерверк
📍 Галоўная сцэна каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама
Мерапрыемствы на тэматычных пляцоўках (5-6 верасня)
8.00 — 20.00 | Духоўно-асветніцкая пляцоўка «Дакрануцца да духоўнасці»
📍 Плошча каля Свята-Крыжаўзвіжанскага храма (вул. Ленінская, 92)
10.00 — 20.00 | Павільён рэдкай кнігі:
- Тэматычная выстава-прэзентацыя ўнікальных кніжных рарытэтаў, прывезеных з розных рэгіёнаў краіны
- Экспазіцыя «Кабінет пісьменніка» – рарытэтныя рукапісы, асабістыя рэчы, фото- і архіўныя матэрыялы пісьменнікаў
📍 Плошча насупраць райвыканкама
10.00 — 20.00 | ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ
Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах абласцей і г. Мінска:
- Тэматычная экспазіцыя Магілёўскай вобласці
- Тэматычная экспазіцыя Мінскай вобласці
- Тэматычная экспазіцыя Брэсцкай вобласці
- Тэматычная экспазіцыя Віцебскай вобласці
- Тэматычная экспазіцыя Гомельскай вобласці
- Тэматычная экспазіцыя Гродзенскай вобласці
- Тэматычная экспазіцыя г. Мінска
- Прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі, аўтограф-сесіі ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 20.00 | Тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя эпох часу «Ад берасцяной граматы – да сучасных рэалій»
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 20.00 | Павільёны:
- ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»
- РУП «Белпошта»
- ДП «Выдавецтва «Адукацыя i выхаванне»
- Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня»
- РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва»
- Установа «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры»
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 20.00 | Інтэрактыўная пляцоўка РГА «Белая Русь», прысвечаная ініцыятывам грамадскага аб’яднання
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 20.00 | Інтэрактыўная пляцоўка ГА «БРСМ»
- Інсталяцыя «Ад рысы да літары»: стылізаваная майстэрня перапісчыка з рэплікамі пергамента, гусіных пёраў і чарнілаў
- «Друкаваны станок Ф. Скарыны»: інтэрактыўны макет
- Адкрыты мікрафон «Вольнае слова»
📍 Парк «Дзіцячы гарадок»
10.00 — 20.00 | Творчая пляцоўка ГА «Беларускі саюз жанчын»
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 20.00 | Інтэрактыўны пешаходны Qr-квест «Мая Касцюкоўшчына»
📍 Старт на плошчы насупраць райвыканкама
10.00 — 20.00 | Работа тэматычнага маладзёжнага інтэнсіва ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці
Выставачная экспазіцыя ўстаноў прафесійнай адукацыі, правядзенне майстар-класаў, кірмашу-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 20.00 | Спартыўная гульнявая інтэрактыўная пляцоўка «Ад маленькіх перамог да алімпійскіх рэкордаў»
📍 Стадыён сярэдняй школы №1, вул. Бонч-Бруевіча, 14
10.00 — 20.00 | Прэзентацыя нейрапраектаў РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «МАГІЛЁЎ», створаных да Дня беларускага пісьменства для дзяцей: «Ясік у краіне вершаў», «Вобразы»
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 20.00 | Святочная дзіцячая інтэрактыўная лакацыя «Дзень цудоўнай кнігі»
- Прэзентацыя дзіцячых кніг
- Гульнёвыя праграмы, літаратурныя конкурсы, віктарыны
- Конкурсы малюнка на мальберце
- Работа дзіцячых атракцыёнаў
- Турыстычны гарадок
- Пляцоўка клуба гістарычнай рэканструкцыі «Ратнік»
- Праграма духавога аркестра
- Музычна-забаўляльная праграма
- Майстар-клас па розных напрамках ДПМ
- Пляцоўка «Казачны аквамакіяж»
- Гульнявая лакацыя для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі (раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі)
- Пляцоўка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях
- Пляцоўка раённага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў
📍 Парк «Дзіцячы гарадок»
10.00 — 20.00 | Квэст-гульня «Галасы, захаваныя ў слове» па творах паэтаў і пісьменнікаў Касцюковіцкага раёна
📍 Парк «Дзіцячы гарадок»
10.00 — 20.00 | Мастацка-паэтычны вернісаж па творах А. Пісьмянкова «Малюю мілую Радзіму малую»
📍 Каля раённай цэнтральнай бібліятэкі, вул. Зіньковіча, 28
10.00 — 20.00 | Алея кніг пісьменнікаў і паэтаў Касцюкоўшчыны
📍 Каля раённай цэнтральнай бібліятэкі, вул. Зіньковіча, 28
10.00 — 20.00 | Фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой»
📍 Касцюковіцкая дзіцячая школа мастацтваў (вул. Ленінская, 19)
10.00 — 20.00 | Горад майстроў і майстар-класы ад майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі
Экспазіцыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай ад будынка Касцюковіцкага райвыканкама да Свята-Крыжаўзвіжанскага храма
10.00 — 22.00 | Выстава-прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Магілёўскай вобласці і Касцюковіцкага раёна
Прэзентацыя новага маршруту турыстычнага падарожжа «Скарбы Касцюкоўшчыны»
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 22.00 | Гастранамічны фестываль нацыянальнай кухні, святочныя гандлёвыя рады і фудкорты
📍 Пешаходны маршрут па вул. Камсамольскай
6 ВЕРАСНЯ
Асноўныя мерапрыемствы
8.00 | Святочная служба і запальванне Святога агню
Перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан
📍 Свята-Крыжаўзвіжанскі храм (вул. Ленінская, 92)
10.00 — 12.00 | Канцэртная праграма ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – «Імёны светлыя, дарагія…»
📍 Галоўная сцэна каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама
12.00 — 12.30 | Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурных конкурсаў «З табой маё слова, Радзіма», «І кружыцца планета Куляшова»
📍 Галоўная сцэна каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама
13.00 — 13.30 | Адкрыццё мурала паэтам і пісьменнікам Касцюковіцкага раёна на будынку жылога дома
📍 Мікрараён Маладзёжны, 15
13.00 — 14.00 | Прэзентацыя тэматычнага нумара навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова»
📍 Сярэдняя школа №2 г. Касцюковічы (вул. Бонч-Бруевіча, 14)
14.00 — 16.00 | Святочны канцэрт творчых калектываў Магілёўскай вобласці
📍 Галоўная сцэна каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама
14.30 — 15.00 | Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі І. Г. Чыгрынаву
📍 Касцюковіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Чыгрынава (вул. Зіньковіча, 28)
Мерапрыемствы на тэматычных пляцоўках (6 верасня)
8.00 — 16.00 | Духоўна-асветніцкая пляцоўка «Дакрануцца да духоўнасці»
📍 Плошча каля Свята-Крыжаўзвіжанскага храма (вул. Ленінская, 92)
10.00 — 16.00 | Павільён рэдкай кнігі:
- Тэматычная выстава-прэзентацыя ўнікальных кніжных рарытэтаў
- Экспазіцыя «Кабінет пісьменніка»
📍 Плошча насупраць райвыканкама
10.00 — 16.00 | ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ
Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах абласцей і г. Мінска
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 16.00 | Тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя эпох часу «Ад берасцяной граматы – да сучасных рэалій»
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 16.00 | Павільёны нацыянальных устаноў
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 16.00 | Прэзентацыя нейрапраектаў РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «МАГІЛЁЎ»
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 16.00 | Інтэрактыўная пляцоўка РГА «Белая Русь»
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 16.00 | Творчая пляцоўка ГА «Беларускі саюз жанчын»
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 16.00 | Выстава-прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Магілёўскай вобласці і Касцюковіцкага раёна
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 16.00 | Работа тэматычнага маладзёжнага інтэнсіва ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
10.00 — 16.00 | Інтэрактыўная пляцоўка ГА «БРСМ»
📍 Парк «Дзіцячы гарадок»
10.00 — 16.00 | Спартыўная гульнявая інтэрактыўная пляцоўка «Ад маленькіх перамог да алімпійскіх рэкордаў»
📍 Стадыён сярэдняй школы №1, вул. Зіньковіча, 84
10.00 — 16.00 | Святочная дзіцячая інтэрактыўная лакацыя «Дзень цудоўнай кнігі»
📍 Парк «Дзіцячы гарадок»
10.00 — 16.00 | Мастацка-паэтычны вернісаж па творах А. Пісьмянкова «Малюю мілую Радзіму малую»
📍 Каля раённай цэнтральнай бібліятэкі, вул. Зіньковіча, 28
10.00 — 16.00 | Алея кніг пісьменнікаў і паэтаў Касцюкоўшчыны
📍 Каля раённай цэнтральнай бібліятэкі, вул. Зіньковіча, 28
10.00 — 16.00 | Фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой»
📍 Касцюковіцкая дзіцячая школа мастацтваў (вул. Ленінская, 19)
10.00 — 16.00 | Святочныя гандлёвыя рады і фудкорты
📍 Пешаходны маршрут па вул. Камсамольскай
10.00 — 16.00 | Горад майстроў і майстар-класы ад майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі
📍 Пешаходны маршрут па вул. Ленінскай ад будынка Касцюковіцкага райвыканкама да Свята-Крыжаўзвіжанскага храма
ПРАГРАМЫ АБЛАСНЫХ АДДЗЯЛЕННЯЎ ГА «САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ» (5-6 верасня)
10.00 — 19.00 | Праграма ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
Брэсцкае абласное аддзяленне
📍 Павільён Брэсцкай вобласці, пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
«Вы – пачатак прыгажосці, вы – жыцця першапрычына»
- Аўтограф-сесіі жанчын-пісьменніц «Беларускія жанчыны – неўміручая краса!»
- Паэтычны марафон «Гордасць, пэўна, узялі вы ў Рагвалодавай Рагнеды…» (вершы, прысвечаныя знакамітым жанчынам)
- Віктарына «Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх» (адгадай беларускую паэтку па чатырохрадкоўям)
- Музычна-паэтычны конкурс паміж пісьменнікамі Магілёўскага і Брэсцкага аддзяленняў «Песняй і вершам» на прызы Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ
- Прэзентацыя кніжных навінак пісьменнікаў Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ–2026 — Васіля Казачка, Наталіі Андрасюк, Зінаіды Дудзюк, Валерыя Грышкаўца
- «Мы маладыя» – 10 пытанняў для маладой пісьменніцы з Ганцавічаў Яўгеніі Пракапчук, прэзентацыя яе творчасці
- Паэтычны марафон «Вы – пачатак прыгажосці, вы – жыцця першапрычына» (Літаратурны марафон у гонар жанчын, які ладзяць паэты-мужчыны Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ)
Віцебскае абласное аддзяленне
📍 Павільён Віцебскай вобласці, пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
«Усяму пачатак тут, у краі маім родным»
- Прэзентацыя кніг намінантаў ад Віцебскай вобласці на Нацыянальную літаратурную прэмію за 2025 год: «Котра» В. І. Русілка, «Заревая отчина» Віктара Параскевіна (Улюценкі), «Противостояние» Мікалая Хахлова
- Прэзентацыя кнігі «Тайны нашей крови» з серыі «Рассказы Деда Природоведа»
- «Летапіс часоў у вершах і песнях», творчая сустрэча-знаёмства з пісьменнікамі Віцебскага абласнога аддзялення СПБ
- Музычна-паэтычная гасцёўня «Усяму пачатак тут, у краі маім родным» з удзелам паэтаў і бардаў Іны Мароз (Саламаха) і Таццяны Харытонавай
- Паэтычна-музычная імпрэза, прысвечаная Году беларускай жанчыны «Жаночая ліра: паэзія сэрца» з удзелам пісьменнікаў Віцебскага абласнога аддзялення СПБ
Гомельскае абласное аддзяленне
📍 Павільён Гомельскай вобласці, пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
«Для жанчын, для нашых каханых…»
- Прэзентацыя кнігі «Выбраныя творы» лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, празаіка, публіцыста, дэпутата Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення СПБ Уладзіміра Гаўрыловіча
- Прэзентацыя новых кніг 14-ай абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага
- Прэзентацыя міжнароднага альманаха «Літара» (2026) і «Літаратурная Гомельшчына» (2026)
- Літаратурна-музычная праграма «Ад краю Палескага, ад зямлі Святога Кірылы Тураўскага…» з удзелам лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, прэміі імя К. Тураўскага
- Канцэртная паэтычна-музычная праграма «Для жанчын, для нашых каханых…» лаўрэата міжнародных і літаратурных прэмій – Віктара Задарожнага
- Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод лаўрэатаў і фіналістаў міжнародных конкурсаў «Беларусь–Расія. Сожскія берагі дружбы–2026» імя Л. Ю. Севера «Божая сцежка» сярод удзельнікаў ад Рэспублікі Беларусь
- Урачыстая перадача святочнага падарунка Касцюковіцкай Цэнтральнай раённай бібліятэцы (уручэнне бібліятэчкі кніг лаўрэатаў розных прэмій – ураджэнцаў Гомельшчыны)
Гродзенскае абласное аддзяленне
📍 Павільён Гродзенскай вобласці, пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
«Родным словам паяднаныя»
- Уступнае слова вядучага праграмы Д. М. Радзівончыка (прадстаўленне членаў дэлегацыі, агляд аўтарскіх грамадска-літаратурных праектаў ГрАА СПБ – Гродзенскай грамадскай літаратурнай школы, грамадскога дыскусійнага клуба «Словадром», тэматычных грамадска-літаратурных акцый «Пад мірным небам Беларусі» і «Слова яднання», тэма юбілеяў класікаў літаратуры; чытанне аўтарскіх твораў)
- Вершы чытае паэтэса Вольга Алізар
- Вершы чытае паэтэса Юлія Мельнік
- Песню ўласнага сачынення выконвае Андрэй Татур
- З прэзентацыяй сваёй творчасці выступае празаік, публіцыст Ніна Рыбік
- Вершы чытае паэтэса Кацярына Каламійцава
- Песню ўласнага сачынення выконвае Андрэй Татур
- З прэзентацыяй сваёй творчасці выступае літаратуразнаўца, літаратурны крытык Аліна Сабуць
- Вершы чытае паэтэса Таццяна Яцук
- Вершы чытае паэт Руслан Півавараў
- У фінале праграмы з чытаннем верша і выкананнем песні выступае Андрэй Татур
- Аўтографсесіі
Мінскае гарадское аддзяленне
📍 Павільён г. Мінска, пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
5 верасня — «Радзімы вечнае святло»
- Прэзентацыя калектыўнага зборніка паэзіі і прозы «Горький вкус чернобыльского пепла», прымеркаванага да 40-годдзя чарнобыльскай трагедыі
- Прэзентацыя калектыўнага зборніка паэзіі, прозы, публіцыстыкі «Багдановіча вечная зорка», прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння класіка
- «Мы дзень твой славім, Беларусь!» Паэтычна-музычная імпрэза, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- Прэзентацыя кніг заслужанага дзеяча культуры, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Міхася Пазнякова «Шануем, любім і ганарымся» і «Радзімы вечнае святло»
- Прэзентацыя кніг лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзіміра Мазго «Водар маленства» і «Золак залаты»
- Прэзентацыя кніг паэтэсы, празаіка, дзіцячай пісьменніцы Іны Фраловай «Раніца», «Калі адцвітае ядловец»
- Прэзентацыя кнігі літаратуразнаўцы Людмілы Вараб’ёвай «У истоков светлых дней»
6 верасня
- Паэтычна-музычны канцэрт, прысвечаны Году беларускай жанчыны
- Прэзентацыя кнігі маладой пісьменніцы Паліны Корневай «Запіскі юнай хірургіні»
- Прэзентацыя кніг паэтэсы, празаіка, дзіцячай пісьменніцы Тамары Кавальчук «Волшебный путь принцессы Лимонки», «Азярніца Чорнага возера», «Я обую Мурке тапки»
- Прэзентацыя кніг паэтэсы, празаіка, публіцыста Наталлі Саветнай «Земля бесконечного времени», «Через запад на восток» і інш.
- Прэзентацыя творчасці паэтэсы, празаіка, драматурга Святланы Ластачкінай
Мінскае абласное аддзяленне
📍 Павільён Мінскай вобласці, пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
«Без жанчыны няма Айчыны»
- Творчая імпрэза паэтаў Міншчыны «Без жанчыны няма Айчыны» да Года беларускай жанчыны (Крыванос Леанід, Малахоўскі Рагнед, Цанунін Уладзімір, Сабалеўскі Віктар)
- Прэзентацыя калектыўнага зборніка да 135-годдзя М. Багдановіча «Сінякрылы матылёк» пад назвай «Ідуць да Максіма паэты» (Крыванос Леанід, Карнаухава Ірына, Цанунін Уладзімір, Круглік Людміла)
- Аўтограф-сесіі аўтараў новых кніг (Карнаухава Ірына «Малиновые очечи», Цанунін Уладзімір «Пущанский оберег», Сабалеўскі Віктар «У чаканні кахання», Круглік Людміла «Жизнь рассыпала лет жемчуга», Бычкоўскі Аляксандр «Чароўны чамадан з пахам адрэналіну»)
Магілёўскае абласное аддзяленне
📍 Павільён Магілёўскай вобласці, пешаходны маршрут па вул. Ленінскай
«З табой маё слова, Радзiма!»
Праграма складаецца з трох частак:
- «Маці Зямная па імені Жанчына» (творы, прысвечаныя жанчыне ў Год беларускай жанчыны)
- «Сям’я – прытулак душы» (творы для дзяцей)
- «Нас творчасць любоўю яднае» (вершы, прысвечаныя любові да слова, мовы, Радзімы)
XXXIII День белорусской письменности в Костюковичах: как добраться