Звесткі аб помніках Вялікай Айчыннай вайны на кадастравай карце дапоўнілі 90 аб’ектамі

Звесткі аб помніках Вялікай Айчыннай вайны на кадастравай карце дапоўнілі 90 аб’ектамі

У год 80-годдзя Перамогі савецкай арміі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі на публічнай кадастравай карце абноўлены слой “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны”, дабаўлена 90 новых аб’ектаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.

“Падтрыманне даных аб месцазнаходжанні помнікаў, размяшчэнне іх фота і апісанняў забяспечваюць захаванне памяці аб гераізме савецкага народа, які абараніў Радзіму ад ворага. Кожнае знакавае месца, кожнае пахаванне, кожная мемарыяльная пліта і памятная дошка – сімвалы няскоранага духу, адзінства і стойкасці нашага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць”, – падкрэслілі ў агенцтве.

Дзякуючы інфармацыйнаму ўзаемадзеянню міністэрстваў, ведамстваў, дзяржаўных арганізацый і валанцёраў даныя даступныя і зразумелыя для кожнага карыстальніка. Так, на сёння інфармацыйны слой “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны” змяшчае даныя аб 3312 брацкіх магілах, 42 воінскіх могілках, 507 пахаваннях ахвяр войнаў, 1151 індывідуальнай магіле, 126 мемарыяльных плітах, 174 мемарыяльных комплексах, 482 абелісках, 380 памятных дошках, 1828 помніках, 426 памятных знаках і 167 стэлах.-

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Быховчанин Кирилл Гришанов принял участие в торжественном собрании, посвящённом Дню народного единства

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Команда РФСК Быхов уверенно идёт вперёд

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

На базе Быховского ФОЦ прошла районная спартакиада школьников по футболу

15 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минске впервые пройдет Международная промышленная выставка «ИННОПРОМ. Беларусь»

15 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп назвал санкции Европы против России “недостаточно жесткими”

15 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Земле зафиксирована самая мощная за последних три месяца магнитная буря

15 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем