Раман Галынскі: “Без глыбокага разумення свайго мінулага немагчыма ўпэўнена будаваць светлую будучыню”

Раман Галынскі: “Без глыбокага разумення свайго мінулага немагчыма ўпэўнена будаваць светлую будучыню”

Раман Галынскі, магістр гістарычных навук:

— Указам №1 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка абвясціў 2022 год Годам гістарычнай памяці. І асабіста для мяне гэта вельмі значная падзея. У першаю чаргу таму, што з’яўляюся прафесійным гісторыкам, які павінен вывучаць і даводзіць да людзей пэўныя веды абгрунтавана, без эмоцый і зводзіць да мінімума вольныя выказванні, абапіраючыся выключна на рэальныя факты з іх наступным аналізам.

Мы – беларусы, маладая нацыя, якая мае глыбокія старажытныя карані. Нам шмат чым ёсць ганарыцца: і Рагвалодам з Рагнедаю,  Францыскам Скарынаю і Львом Сапегам,  Казімірам Семяновічам. Пералік выбітных гістарычных асоб можна прадаўжаць і надалей, асабліва дзеячаў ХХ–ХХІ стагоддзяў. І тут я маю на ўвазе толькі асоб слынных у міжнародным значэнні, не кажучы ўжо аб  вядомых для беларускіх земляў людзях. Спіс жа гістарычных падзей, у якіх вызначыліся нашыя землякі, па вялікаму рахунку не абмежаваны.

Год гістарычнай памяці дае да таго ж магчымасць нагадаць усім — і нашым суседзям і “калектыўнаму Захаду”, што мы – беларусы, мірныя людзі, але памятаем пра сябе ўсё. Таму ў скажальнікаў гісторыі не атрымаецца зрабіць з нас бязмоўнае быдла, у якое яны імкнуцца пераўтварыць свет, рабіць з іншых народаў і краін сыравінныя ды рэсурсавыя дадаткі для “сваёй дэмакратычнай цывілізацыі”.

Самай яркай, але надзвычай трагічнай падзеяй, якая паўплывала на станаўленне беларусаў як нацыі, стала Вялікая Айчынная вайна. Вайсковым злачынцам, карнікам акупацыйнага гітлераўскага рэжыму, што знішчалі народы і этнасы (не толькі насельнікаў СССР, але і былой Югаславіі, Польшчы, шэрагу іншых краін), шматлікія прадстаўнікі Захаду даўно даравалі тыя злачынствы. Больш таго, яны нават выкарыстоўвалі іх у сваіх каланіяльных мэтах, у вайсковых канфліктах другой паловы ХХ стагоддзя. Такое ў нас, беларусаў, не магчыма, бо мы ўсё вельмі добра памятаем. Не здарма ж Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь вядзецца расследаванне з нагоды ўзбуджанай крымінальнай справы па фактах здзяйснення нацысцкімі злачынцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны генацыду супраць беларускага народа. Больш таго, адпаведныя артыкулы за нумарамі 15 і 54 прапісаны ў праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання.

Год гістарычнай памяці таксама нагадвае нам яшчэ і аб тым, каб мы ўсвядомілі ды асэнсавалі, хто мы зараз ёсць, звярнуць асаблівую ўвагу на шматлікія помнікі, абеліскі, братнія магілы паўсёй краіне, успомніць сваіх продкаў, бо гістарычная памяць – той самы трывалы падмурак, на якім не толькі будуецца, але і трымаецца нацыя. Без глыбокага разумення свайго мінулага, пагадзіцеся, немагчыма ўпэўнена будаваць светлую будучыню.

Сама гісторыя нам яскрава паказала і працягвае паказваць, што толькі разам мы пераадолеем усе цяжкасці,  бо, як казаў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч: “Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе”.

Последние новости

Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Вступил в силу Закон «Об охране окружающей среды» в новой редакции

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024