На Быхаўшчыне прайшоў Дзень жывёлавода

На Быхаўшчыне прайшоў Дзень жывёлавода

 

У Дзень жывёлавода фермы ААТ «Навабыхаўскі» наведалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Сямёнава і галоўны спецыяліст аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Святлана Шурханава.

 

Удзельнікі мерапрыемства разам з выконваючым абавязкі дырэктара названага адкрытага акцыянернага таварыства Аляксандрам Кілесам, паглядзелі ход зімоўкі жывёлы, ўмовы працы і побыту людзей, якія яе даглядаюць.

Галоўны эканаміст гаспадаркі Валерыя Пятроўская праінфармавала аб тым, што даведзеныя вытворчыя паказчыкі па надоях малака і прывыгах  за снежань 2018 года не выкананы. Кармоў жа, па словах Валерыі Вітальеўны, хапала ў снежні, хапае іх і цяпер. Дык чаму ж тады такі адмоўны вынік?

Атрымаць адказ на гэтае прамое пытанне аказалася не проста. Пасля працяглай паўзы мясцоваму кіраўніцтву ўсё ж давялося прызнаць, што нярэдка маюць месца факты парушэння тэхналогіі кармлення дойнага статку, якія негатыўна сказваюцца на прадуктыўнасці буйной рагатай жывёлы. Да таго ж у наяўнасці няма канцэнтратаў з утрыманнем пратэіна. А гэта, як затым высветлілася, праблема большасці гаспадарак Быхаўшчыны.

Каб атрымліваць высакаякаснае малако, неабходна захоўваць як тэхналогію яго атрымання, так і чысціню, парадак на фермах. У кароўніках жывёла ўтрымліваецца на падсціле. Па меры неабходнасці яго неабходна своечасова абнаўляць, але на некаторых фермах саломы практычна не засталося. Подсціл жа з арганічных матэрыялаў стварае асяроддзе для развіцця бактэрый і выклікае розныя захворванні жывёлы. Тады страты малака намнога большыя. Таму спецыяліст аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Святлана Шурханава настойліва рэкамендавала жывёлаводам вычысціць належным чынам памяшкані, пастарацца забяспечыць каровам патрэбнае ўтрыманне, выконваючы пры гэтым санітарныя нормы. І, як выйсце, а некаторыя гаспадаркі раёна так робяць, скарыстоўваць на подсціл яшчэ адзін звыклы для жывёлаводаў матэрыял – пілавінне.

Прадуктыўнасць дойных кароў, якасць малака шмат у чым залежыць непасрэдна ад аператараў машыннага даення. Таму ім трэба адказна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў, не парушаць вытворчую і працоўную дысцыпліну, ветэрынарна-санітарныя і тэхналагічныя правілы. А такія факты, на жаль, таксама бываюць. Калі ўсяго гэтага негатыву пазбегнуць, гаспадарка не панясе значных эканамічных страт, а атрыманае і рэалізаванае дзяржаве малако адчувальна палепшыць фінансавае становішча акцыянернага таварыства. Напярэдадні веснавых палявых работ наяўнасць грашовых сродкаў дасць магчымасць якасна падрыхтаваць тэхніку да прадстаячай пасяўной кампаніі, набыць паліва.

У ходзе сустрэчы з жывёлаводамі абмяркоўваліся іншыя праблемныя пытанні гаспадаркі.

 

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024