Памяць загінуўшых  жыхароў вёскі Студзёнка ўшанавалі хвілінай маўчання

Памяць загінуўшых  жыхароў вёскі Студзёнка ўшанавалі хвілінай маўчання

26 чэрвеня для Студзёнкі – трагічны і журботны дзень. У 1942 годзе нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі па-зверску забіты, спалены жывымі 442 жыхары вёскі. Яна была знішчана цалкам.

З тых часоў ужо мінула 76 гадоў. У небе ярка свеціць сонца, каля вёскі каласуе жыта, над зямлёй лётаюць жураўлі, нішто і ніхто не парушае мірнае жыццё вяскоўцаў. Жыццё працягваецца.

Але да гэтага часу адгукаюцца тыя далёкія трагічныя падзеі.

За гады вайны на Быхаўшчыне былі цалкам або часткова спалены 85 вёсак, знішчана больш за дзевяць тысяч мірных жыхароў.

Таму мітынг –рэквіем, які штогод праходзіць на гэтым месцы, заўсёды прыцягвае людзей.

Ля падножжа брацкіх магіл гарыць Вечны агонь. Ён сімвал памяці і даніна ўдзячнасці і павагі да мужнасці і гераічнасці нашых продкаў, узор патрыятызму для сённяшняй моладзі.

Аб тым, што кожны куточак нашай зямлі апаліла вайна, казаў у сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Сідарэнка. Ён падкрэсліў, што цяперашняе пакаленне робіць усё, каб быць годнымі сваіх продкаў, і захоўвае бясцэнны дар — мір на нашай зямлі.

Старшыня Чарнаборскага сельвыканкама Юрый Савосцікаў знайшоў у Магілёўскім архіве ўнікальны дакумент — аповяд Якава Лазаравіча Макарава, ураджэнца вёскі Студзёнка. Пра тое, як нямецкія варвары спалілі вёску разам з жыхарамі і як ён быў двойчы паранены, але цудам застаўся ў жывых. Аповяд відавочцы тых страшных падзей быў зачытаны ад пачатку да канца.

Памяць загінуўшых  жыхароў вёскі Студзёнка ўшанавалі хвілінай маўчання. А затым удзельнікі мітынгу-рэквіема ўсклалі да помнікаў і абеліскаў гірлянды і кветкі.

…Праходзяць гады. Але незабвенна памяць людская, не суціхае боль у сэрцах, не згасае вечны агонь ля помнікаў і абеліскаў.

Наталля ЛЕВАЧКОВА.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024